За дзецьмі ў школах будуць пільна сачыць па камерах — каб яны не карысталіся тэлефонамі
З 1 верасня ў беларускіх школах будуць забаронены мабільнікі. Чыноўнікі распавялі, як будуць сачыць за тым, каб дзеці не парушалі забарону.

Працаваць новыя правілы будуць так: школьнікі перад пачаткам урокаў павінны будуць здаць свае смартфоны. Гаджэты будуць захоўвацца ў спецыяльнай шафе. Вернуць дзецям тэлефоны толькі пасля ўрокаў.
Намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч расказаў, што за дзецьмі будуць сачыць па камерах назірання — каб яны не прыносілі ў школу другія тэлефоны.
«Калі дзіця прынясе другі тэлефон і паспрабуе яго выкарыстоўваць, гэта, вядома, будзе зафіксавана. Але ў першую чаргу тут важная пазіцыя сям'і. Бацькі павінны ведаць, з чым дзіця ідзе ў школу», — адзначыў Лаўрыновіч у каментары для Мінск-Навінаў.
На пытанне, як вучні змогуць пры неабходнасці звязацца з бацькамі, чыноўнік растлумачыў, што сувязь будзе арганізавана праз дзяжурнага адміністратара школы або праз класнага кіраўніка.
«Сістэма камунікацыі прадумана і будзе працаваць у планавым рэжыме», — адзначыў Лаўрыновіч.
-
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
-
«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША
-
Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары