Грамадства1313

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

6 жніўня 2020 года гукарэжысёры Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў у Кіеўскім скверы Мінска ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен». У той дзень там замест апошняга мітынгу аб'яднанага штабу ўлады праводзілі дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі. Відэа таго моманту разляцелася па сацсетках, а фотаздымак дыджэяў стаў адным з сімвалаў пратэсту. Даведаліся, як жывуць мужчыны цяпер.

Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў у Кіеўскім скверы ў Мінску, 2020 год. Фота: «Наша Ніва»

Пасля здарэння ў Кіеўскім скверы мужчыны атрымалі па 10 сутак арышту і неўзабаве пасля вызвалення з’ехалі ў Вільню — візавую дапамогу ім аказала літоўскае пасольства.

Пра цяперашняе жыццё дыджэяў вядома няшмат — у апошнія гады ад інтэрв’ю мужчыны адмаўляюцца.

З адкрытых крыніц вядома, што Уладзіслаў жыве ў Літве і працягвае займацца музыкай. Увесну 2024 года ён разам з салісткай Ульянай Уладзіміравай выступаў на літоўскім шоу «Голас».

У 2025 годзе Уладзіслаў здымаў відэа вулічных канцэртаў віленскага гурта «Цімохі». І дапамагаў з апрацоўкай гуку літоўскай спявачцы Моніцы Банітэ.

Кірыл Галанаў таксама працягвае жыць у Літве. У Linkedin мужчыны пазначана, што з мая 2023 года ён працуе гукарэжысёрам на мерапрыемствах. Да таго чатыры месяцы мужчына спрабаваў сябе ў тэсціраванні праграм.

Мурал з «дыджэямі перамен» у Вільні. Фота: «Наша Ніва»

У 2021 годзе Галанаў каментаваў тое, што адбылося ў Кіеўскім скверы ў Мінску. Па яго словах, тады ён зрабіў «усё магчымае для таго, каб спыніць тое вар’яцтва ці прынамсі не быць яго часткай».

«Ёсць вельмі шмат прычын, чаму ў Беларусі ўсё прыйшло да глабальнай трагедыі, якая зараз толькі ўзмацняецца. Але галоўная, базавая прычына — гэта пачуццё безадказнасці. Абсалютна кожны чалавек уплывае на тое, што адбываецца, знаходзячыся на сваім месцы», — казаў ён тады Deutsche Welle.

Каментары13

  • Vasiao
    06.08.2025
    Все придумано до нас. Как живут эмигранты накануне прихода фашистов, во время, и накануне краха фашистов прекрасно описал Эрих Мария Ремарк. Наверное это настольные книги для тех кто не Беларуси живет.
  • Ноўнэйм
    06.08.2025
    Годныя хлопцы. Хай шчасціць у жыцці!
  • ЯНКА
    06.08.2025
    Ненавіджу Цоя. А ад выгляду былога Бабарыкі й Колесниковой аж ператоргівае!

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць