Здарэнні11

«Быў проста валанцёрам». Што вядома пра начальніка аховы штаба Бабарыкі, якога паказалі па АНТ

Увечары 6 жніўня ў эфіры АНТ паказалі сюжэт пра тое, як улады вывозілі Святлану Ціханоўскую. Паводле легенды, прычынай стала тое, што Павел Латушка нібыта збіраўся падпаліць будынак аб’яднанага штаба, калі там будзе шмат людзей, каб былі ахвяры, і абвінаваціць у гэтым улады. Гэтую ідэю ён, паводле версіі прапаганды, абмяркоўваў з нібыта кіраўніком службы бяспекі штаба Віктара Бабарыкі — былым сілавіком Аляксандрам Гусаком.

Аляксандр Гусак у банкетнай зале гатэля «Вікторыя». Скрыншот АНТ

Па словах прадстаўніка каманды Бабарыкі Івана Краўцова, Гусак не быў начальнікам службы бяспекі, бо ў штаба не існавала такой структуры. Па словах Івана, парадак на масавых сустрэчах з удзелам Ціханоўскай забяспечвалі валанцёры, піша «Люстэрка».

— Гэта хутчэй быў «атрад» з валанцёраў, які сачыў, каб на мітынгах не было правакацый і гэтак далей, — кажа Краўцоў. — Яны самі арганізаваліся. Чалавек (ідзе гаворка пра Гусака.) прыйшоў, сказаў, маўляў, я маю досвед у ахове і арганізую людзей, каб не было правакацый. Гэта ўспрымалася нармальна. Ніякіх даных ці рэсурсаў яны не мелі.

Гусак і Ціханоўская падчас аднаго з мітынгаў у ліпені 2020 года. Фота з архіву Івана Краўцова

Паводле сюжэта дзяржТБ, пасля таго як Гусак нібыта даведаўся пра планы Латушкі, ён звязаўся з тагачасным начальнікам ГУБАЗіК, а цяпер намеснікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Карпянковым.

— Мне патэлефанаваў мой былы калега — Гусак Аляксандр Іванавіч. Мы з ім служылі на пачатку 90-х гадоў і падтрымлівалі добрыя і сяброўскія адносіны, — кажа на відэа сам Карпянкоў.

У сюжэце дзяржаўны канал прывёў кароткую біяграфію Гусака. Але ў ёй пазначылі толькі некалькі радкоў: «праходзіў службу ў Узброеных сілах і ў органах унутраных спраў Беларусі. А ў 2020 годзе, пасля звальнення, узначаліў службу бяспекі штаба Віктара Бабарыкі».

З дапамогай «Белпол» журналісты высветлілі, што цяпер 53-гадовы мужчына да 2005 года працаваў у міліцыі на розных пасадах. Быў старшым інспектарам упраўлення аховы дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Потым звольніўся на нейкі час, затым аднавіўся і стаў намеснікам начальніка курса ў Акадэміі МУС (у кожнага курса ў акадэміі ёсць свой начальнік, а ў яго — намеснік). Там ён займаўся ідэалогіяй і выхаваўчай працай. Затым перайшоў ва УУС на транспарце. Быў намеснікам начальніка аднаго з аддзелаў.

Але ў 2005 годзе Аляксандра Гусака звольнілі «за здзяйсненне злачынства». Паводле даных «Белпол», у 2003 годзе ў дачыненні да яго было ўзбуджана крымінальная справа па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 233 Крымінальнага кодэкса РБ у рэдакцыі 1999 года (садзейнічанне прадпрымальніцкай дзейнасці без спецыяльнага дазволу або ліцэнзіі, учыненае групай асоб).

Аляксандр Гусак падчас службы

— У Мінску створана злачынная арганізацыя, якая ўключае ў сябе аўтаномна дзеючыя групы, усталёўвае кантроль над ценявой эканомікай, — гаворыцца ў міліцэйскіх дакументах пра гэтую крымінальную справу.

У выніку 26 ліпеня 2005 года былога сілавіка асудзілі на 2,5 года калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле даных «Белпола», па стане на сярэдзіну 2021 года мужчына працаваў у Беларускім моладзевым тэатры.

Каментары1

  • Ваш кэп
    07.08.2025
    Ну какие ж они тупые...
    Мало того, что этот придурок раз про это сказал, ну, допустим, набухался и не сообразил, что Латушко тогда не был в оппозиции и был директором Купаловского и не мог ее возглавить, даже если бы все уехали зарубеж, но педалировать эту тему?
    Да, сейчас власти выигрывают всю память о протестах. Но это же банальная информация, все знают, когда начались протесты и когда были выборы, и когда Латушко уволился, и когда организовался Координационный совет. Даже ГОСТа это сообщало. Люди же увидят, что это наглое враньё и даже те, кто не был уверен по враньё властей, поймут.
    Как можно так нагло врать?

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй29

ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту21

Навукоўцы ствараюць бактэрыі, здольныя з'ядаць ракавыя пухліны знутры

Трамп абвясціў, што пагадзіўся на пачатак перамоваў з Іранам4

Нетаньяху абвясціў аб эскалацыі аперацыі ў Іране, каб «сцерці тэрарыстычны рэжым з зямлі»6

«Жонка сышла — перайшоў на піражкі»: Пашынян пасля гучнага разрыву ўварваўся ў сацсеткі з вулічнай ежай12

Іран атакаваў французскую базу ў Абу-Дабі — адна з ракет упала за некалькі метраў ад круізнага лайнера з турыстамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць