Грамадства

Ізраільская кампанія Cellebrite адмовілася прадаваць тэхналогіі па ўзломе тэлефонаў у Беларусь

Яна зрабіла гэтую заяву пасля абвінавачванняў праваабаронцаў, што яе прадукты выкарыстоўваліся для пераследу апазіцыі.

Ізраільская кампанія Cellebrite абвясціла, што больш не будзе прадаваць свае тэхналогіі ў Беларусь і Расію. Яна зрабіла гэтую заяву пасля абвінавачванняў праваабаронцаў, што яе прадукты выкарыстоўваліся для пераследу апазіцыі і меншасцяў у гэтых краінах. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на Haaretz.

Юрыст і праваабаронца Эйтай Мак разам з 80 актывістамі-праваабаронцамі раскрыў дакументы, якія звязваюць тэхналогію Cellebrite з пераследам меншасцяў, а таксама палітычных дзеячаў (у прыватнасці, у дакументах згадваецца Любоў Собаль, юрыст Фонду барацьбы з карупцыяй, які ўзначальвае Аляксей Навальны) у Расіі і Беларусі.

Пасля таго, як дакументы былі апублікаваныя, Cellebrite спыніла экспарт сваіх тэхналогій у Беларусь і Расію. У мінулым кампанія не пацвярджала продаж тэхналогій нашай краіне, хоць інфармацыя аб яе прадукцыі з'яўлялася на сайце дзяржзакупак Беларусі.

Скрыншот з сайта icetrade.by

У адказ на апублікаваныя дакументы і запыт Haaretz генеральны дырэктар Cellebrite Ёсі Карміл абвясціў аб пераглядзе палітыкі кампаніі.

«У рамках нашых стандартных бізнэс-аперацый мы рэгулярна пераглядаем і абнаўляем нашу палітыку па нарматыўна-прававой адпаведнасці, каб гарантаваць, што мы працуем у адпаведнасці з прынятымі міжнароднымі правіламі і палажэннямі, — паведаміў ён. — Cellebrite дае праваахоўным органам і арганізацыям магчымасць зрабіць наша грамадства больш бяспечным, падаючы рашэнні, якія дапамагаюць законным чынам атрымліваць лічбавыя доказы ў часе крымінальных расследаванняў і грамадзянскага судаводства».

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая36

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»5

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі17

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае65

Лосік: Гэбіст назваў Азаронка неадэкватным13

Андрэй Павук расказаў, дзе працуе пасля звальнення з тралейбуснага парка6

Вялікабрытанія праз два тыдні пераходзіць на лічбавыя візы. Што зменіцца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая36

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць