Грамадства

Гераіня матэрыялу «Нашай Нівы» атрымала 15 сутак — агулам яна правядзе за кратамі ўжо 70 дзён

22-гадовую супрацоўніцу «Інтэграла» Кацярыну Атрахімёнак забралі з інтэрната ў суботу, 20 сакавіка, нібыта для «прафілактычнай размовы». Як і меркавала яе сям'я, назад Каця ўжо не вярнулася.

Сёння суд Кастрычніцкага раёна Мінска на чале з Вольгай Няборскай вырашыў, што Кацярына аказвала непадпарадкаванне міліцыянерам, якія прыйшлі па яе ў інтэрнат, і вынес пастанову: 15 сутак зняволення па артыкуле 24.3 КаАП.

Кацярына сваю віну не прызнала.

«Мы, канечне, радуемся таму, што гэта не 30 сутак. Але сама сітуацыя страшная — чалавеку ні за што даюць 15, калі ён ціха знаходзіўся ў сябе дома. Добра, што Каця сабрала з сабой нейкія рэчы, не пайшла ў міліцыю з пустымі рукамі, як у мінулы раз, калі яе забралі перад «Усебеларускім народным сходам» — таксама нібыта для прафілактыкі, пагутарыць», — каментуюць блізкія Каці.

Як распавяла «НН» сяброўка Кацярыны, міліцыянеры абыходзілі і іншых іх знаёмых, якія раней ужо адбывалі адміністрацыйны арышт. Падобныя меры яны звязваюць з ізаляцыяй актыўных грамадзян напярэдадні Дня Волі.

«Атрахімёнак, зноў ты?! Мы ж цябе нядаўна выпускалі». Пагутарылі з беларускай, якую затрымлівалі пяць разоў, агулам — на 55 сутак

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы12

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп мяркуе, што ва Украіне наспеў час правесці прэзідэнцкія выбары41

Сярэдні заробак — $2500, ВУП — $32 тысячы на чалавека. Міністарка эканомікі ва ўрадзе Ціханоўскай прэзентавала стратэгію на 10 гадоў38

Кіраўніка прадукту шматмільённага IT-стартапа асудзілі да калоніі за Гаюна12

«Мы самі з усім разбяромся». Ціханоўскую спыталі пра сямейнае жыццё і скандал вакол мужа16

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый78

Расійская спявачка Таццяна Буланава стала студэнткай беларускай ВНУ5

Беларускія цукеркі з алкаголем сталі праблемай у Расіі7

Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы16

У Іванаўскай вобласці Расіі ўпаў самалёт Ан-22 Міністэрства абароны РФ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы12

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць