Меркаванні2222

Чаму Лукашэнка пачаў рэзаць «святарных кароваў»?

Канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй набыў новае, вайскова-палітычнае вымярэньне. Піша ў сваім блогу на сайце Радыё Свабода Юры Дракахруст.

Канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй набыў новае, вайскова-палітычнае вымярэньне. Ён пачаўся з рэзкіх характарыстык беларускай эканомікі расейскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным і з прытрыманьня Расеяй чарговай траншы абяцанага крэдыту, потым перарос у малочную вайну. І зараз – чарговы віток.

Аляксандар Лукашэнка адмовіўся ехаць на саміт Дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД і пры гэтым Беларусь адмовілася падпісаць пагадненьне аб стварэньні супольных сілаў хуткага рэагаваньні ў межах гэтай вайсковай арганізацыі.

Цяперашні малочны канфлікт – ня першы і магчыма ня самы жорсткі ў двухбаковых адносінах, але ўпершыню Менск наўпрост зьвязвае эканамічнае супрацоўніцтва з вайсковым, закранае тую сфэру, якая заставалася недатыкальнай у разгар газавай вайны 2004 году і нафтавай –2007-га. Да таго ж Лукашэнка аддаў загад фактычна аднавіць мытную мяжу з Расеяй ці прынамсі некаторыя яе элемэнты. І гэтага не было ў ранейшых канфліктах. Чаму цяпер канфлікт ахапіў фактычна ўсе сфэры двухбаковага супрацоўніцтва, чаму Лукашэнка, фігуральна кажучы, пачаў рэзаць «сьвятарных кароваў»?

На першы погляд прычына – крытычнасьць сытуацыі, паводле ацэнак экспэртаў замяніць расейскі малочны рынак, па меншай меры ў хуткім часе, для Беларусі наўрад ці магчыма. Але газавы ці нафтавы крызысы былі ня менш, калі ня больш крытычнымі – расейскі газ таксама няма чым замяніць, а безь яго ўстала б ня толькі малочная, а ўся беларуская вытворчасьць.

Я мяркую, што зараз Менск пачаў гуляць усімі казырамі таму, што ў яго замежнай палітыкі зьявілася заходняе вымярэньне, зьявілася геапалітычная альтэрнатыва.

Прычым, апошняе рашэньне МВФ аб новым крэдыце для Беларусі сьведчыць пра тое, што партнэрства Беларусі з ЭЗ – ня толькі сымбалі і жэсты. Нармалізацыя адносінаў Менску з Эўропай – гэта і прычына канфлікту з Расеяй і тлумачэньне паводзінаў у канфлікце. Калі зараз Менск ня вытрывае, не прымусіць Маскву зьмірыцца з новай геапалітычнай рэальнасьцю, якая склалася пасьля далучэньня Беларусі да партнэрства, ён прайграе ўсё. Таму і выкідаюцца старшыя козыры, таму і рэжуць, ці пагражаюць зарэзаць «сьвятарных кароваў»?

Наколькі ж балючымі для Расеі зьяўляюцца гэтыя крокі афіцыйнага Менску? Гэтыя крокі для Масквы даволі непрыемныя.

Паводле статусу АДКБ прынцыповыя, непрацэдурныя рашэньні прымаюцца ў гэтым вайсковым саюзе кансэнсусам. Праўда, на Ўсходзе галоўнае ня тэкст, а кантэкст – міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што сілы хуткага рэагаваньня можна стварыць і бяз згоды Беларусі. І сапраўды, 14 чэрвеня пагадненьне было падпісанае іншымі ўдзельнікамі дамовы безь Беларусі.

Але легітымнасьць такога рашэньня будзе ніжэйшай. Іншыя сябры дамовы не гараць жаданьнем пасылаць сваіх салдатаў ваяваць у выпадку чаго на тэрыторыі саюзьнікаў. І яны могуць скарыстаць катэгарычную нязгоду Менску, каб ня ўдзельнічаць у пагадненьні, нават калі яго падпісалі.

Да таго ж, цяперашні крок можна разглядаць як намёк на магчымасьць далейшых крокаў у тым самым накірунку – расейскія базы ў Вілейцы і Ганцавічах, дамова аб супольнай супрацьпаветранай абароне могуць стаць чарговымі ахвярамі цяперашняга канфлікту. Менск абазначыў, што гатовы ісьці калі не да канца, то вельмі далёка. Можа і ня пойдзе. Гэта блеф, вайна нэрваў. А можа і ня блеф. Пытаньне, ці гатовая да такой гульні Масква...

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць