Грамадства

Мікалаю Казлову стала кепска на судзе пасля ночы ў перапоўненай камеры з хлоркай

У судзе Цэнтральнага раёну Мінску пачаўся разгляд справы Мікалая Казлова — старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), піша «Радыё Свабода».

Працэс вядзе Дзьмітры Карсюк на падставе артыкулу 24.3 (Непадпарадкаваньне службовай асобе).

Фото Надзеі Бужан

Суд пачаўся праз скайп, сувязь дрэнная, увесь час перарываецца. Мікалай Казлоў хадайнічаў, каб адклалі разбіральніцтва для аказаньня яму належнай мэдычнай дапамогі. Маляў, кепска сябе адчувае, падвысіўся ціск: суткі сядзеў у аднамясцовай камэры, дзе было 8 (!) чалавек.

Да таго ж, на падлогу вылілі пад 20 літраў канцэнтраванага раствору хлёркі. У такім стане немагчыма паўнавартасна ўдзельнічаць у працэсе, заявіў палітык.

Таксама ён запатрабваў, каб далі магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы. Судзьдзя сказаў, што гэта задавальняецца проста: будзе знаёміцца шляхам «абвяшчэньня матэрыялаў у працэсе».

Судзьдзя абвясьціў перапынак для таго, каб Мікалаю Казлову памералі ціск.

Мікалай Казлоў тлумачыў, што справа тычыцца дзейнасьці Каардынацыйнай рады. Ён тройчы адмовіўся даць падпіску аб неразгалошваньні пасьля допытаў у Сьледчым камітэце — летась 30 сьнежня, а таксама сёлета 5 і 11 студзеня. За гэта на яго склалі пратакол за «непадпарадкаваньне», асудзілі на 15 дзён арышту, адпусьцілі з залі суду, адмянілі прысуд і перадалі на разгляд іншаму судзьдзі.

Яшчэ адзін пратакол паслалі на «дапрацоўку» і адклалі суд на няпэўны тэрмін; паводле яшчэ аднаго пратаколу затрымлівалі на тры дні ў пачатку сакавіка.

«Гэта дробная подлая помста»: кіраўніка АГП Казлова пратрымалі 3 дні на Акрэсціна

Лідэр партыі пакінуў распараджэньні на выпадак, калі справа скончыцца пазбаўленьнем волі, паведамляла прэсавая служба АГП.

Чытайце таксама: Супраць кіраўніка АГП завялі крымінальную справу

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць