Грамадства

Пуцін падпісаў закон з новай датай пачатку пагашэння крэдыту на БелАЭС

10 сакавіка пратакол быў ратыфікаваны Дзярждумай, 17 сакавіка — ухвалены Саветам Федэрацыі. Такім чынам, расійскі бок завяршыў усе ратыфікацыйныя працэдуры па пратаколе, піша ТАСС.

Пратакол змяшчае наступныя ўмовы рэструктурызацыі беларускіх абавязкаў: падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады — да канца 2022-га; перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га; замена дзеючай змяшанай працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную працэнтную стаўку памерам 3,3% гадавых.

Пры ратыфікацыі дакумента ў парламенце Расіі адзначалася, што па стане на 1 сакавіка было выкарыстана сродкаў крэдыту на $4,7 млрд з $10 млрд, прадугледжаных на будаўніцтва Беларускай АЭС. Паводле ўрада Расіі, агульны арыенціровачны кошт будаўніцтва складзе каля $6 млрд. Пратэрмінаваныя абавязкі беларускага боку па дамове адсутнічаюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі расказаў, як даведаўся ў СІЗА пра Нобелеўскую прэмію1

У Мінску запалілі галоўную навагоднюю елку краіны ВІДЭА4

ЗША на перамовах у Берліне патрабуюць аддаць Расіі ўвесь Данбас17

Кітайскія мільярдэры становяцца бацькамі дзясяткаў дзяцей у ЗША дзякуючы сурагатным маці. Адзін з іх заявіў пра 100 дзяцей2

Бабарыка: Акты агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы абсалютна непрымальныя ў сучасным свеце26

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Наўседам12

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча27

Літва не будзе прапускаць беларускі калій праз Клайпеду, нягледзячы на адмену санкцый ЗША31

Бабарыка і Калеснікава пагаварылі з Інгай Ругінене і заклікалі Літву «далучыцца да дыпламатычных намаганняў ЗША» і «не прапусціць акно магчымасцей»36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць