Інтэрнэт і СМІ

З'явіліся чуткі, што затрыманы аўтар парадыйнага канала «Советская Белоруссия». Высветлілі, што з ім

Пасля таго, як у сатырычным тэлеграм-канале «Советская Белоруссия» з'явілася паведамленне пра тое, што «з 25 сакавіка рэдакцыя ідзе ў неаплатны адпачынак на 15 сутак», і ён перастаў абнаўляцца, многія пачалі перажываць за лёс стваральніка: а ці не затрыманы ён часам сапраўды?

Канал з 2019 года вядзе беларус, які раней, як ён расказваў у інтэрв'ю «Нашай Ніве», працаваў «звычайным рабочым». Цяпер жа супрацоўнічае з прыватнай канторай. Мужчыне «крыху за 30 год».

Звышананімнасць ён захоўвае ў мэтах бяспекі, бо жартуе ў канале пра самых высокіх чыноўнікаў, палітыкаў, сілавікоў і іншых — ад Лукашэнкі да Ціханоўскай, ад Кубракова да Ігуменні Гаўрыілы. Выключэнняў па статусе і заслугах перад айчынай няма. Праўда, у сённяшніх рэаліях часам складана зразумець, дзе ў канале жарт, а дзе — праўда.

Ці адрозніце рэальныя навіны ад жартаў пабліка «Советская Белоруссия»?

Аўтар канала супакойвае фанатаў свайго гумару. Ëн выйшаў на сувязь і паведаміў, што «пакуль не затрыманы».

«Я проста ў творчым адпачынку. Чытачы зразумеюць, хто не зразумее — адпішацца. Цяпер мне трэба больш часу на паралельныя праекты. Толькі і ўсяго. Хутка вярнуся, не хвалюйцеся», — паабяцаў адмін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць