Тэатр

Віктар Манаеў, які 40 год адслужыў у Купалаўскім, распавёў, чаму не змог застацца ў тэатры

Журналіст «КП» Сяргей Трафілаў напярэдадні Міжнароднага дня тэатра сустрэўся з адным з самых таленавітых тэатральных акцёраў Беларусі — купалаўцам з 40-гадовым стажам Віктарам Манаевым. Акцёр пакінуў тэатр разам з большасцю калектыву пасля трагічных падзей жніўня і цяпер распавёў, як перажыў страту, чым жыве цяпер.

— Цяжка пра гэта ўспамінаць. Да такіх падзей не падрыхтуешся. Калі збіралася трупа, спачатку здавалася, што ёсць надзея. Я выступіў, у мяне былі свае аргументы, каб захаваць стагадовы тэатр. Сярод іх успомніў і сваю рэпліку з «Касцюмера» (Віктар Манаеў граў Нормана. — Рэд.), п'есы пра часы бамбавання Лондана нацыстамі: «Быў сігнал паветранай трывогі. Пачаўся налёт. Але мы падымаем заслону. Хай жа тыя, хто хоча застацца ў жывых, пакінуць залу і зробяць гэта як мага цішэй…»

Але праз некалькі дзён стала ясна: за гэты 100-ы сезон нас звязала адзіная мэта і планы на будучыню, мы так з'ядналіся, што не маглі апынуцца паасобку. Таму разам — хтосьці адразу, хтосьці на некалькі дзён пазней, як я — сышлі.

Калі коратка, то тэатр — гэта заўсёды калектыўная творчасць. Тэатр для мяне — гэта не толькі сцены, гэта мой рэжысёр, гэта калегі, якіх ты любіш і шануеш. Вось і адказ аб прычынах сыходу для мяне.

З чаго артыст пачаў жыццё па-новаму? 

— Мне адзін чалавек неяк сказаў: кожная страта — гэта яшчэ і набытак. Здавалася б, як можа стаць набыткам страта, напрыклад, блізкага чалавека? А потым успамінаю: пасля сваёй смерці мама для мяне як быццам усюды, бо душа невымерна большая за цела. Не раз казаў: Купалаўскі — гэта мая сям'я. Таму, напэўна, перажываю гэтую сітуацыю, падзел трупы, з тым жа болем, як страту кагосьці роднага. Але і на тэатр зірнуў інакш, шырэй.

Вымушанай паўзай акцёр скарыстаўся, каб прыйсці ў сябе.

— Пакуль зняўся ў відэароліку нашай незалежнай трупы «Купалаўцы», дзе чытаю верш Канстанцыі Буйло «Дзень сканаў за гарой». Відэа незвычайнае для майго звыклага камедыйнага амплуа. Радуюся ўсім анлайн-паказам, таму што наш калектыў жывы, мы цёпла ставімся адзін да аднаго, а яшчэ нашаму аптымізму і зачынам на найбліжэйшую будучыню.

— Аднак сітуацыя з расколам ранейшай трупы складаная яшчэ і тым, што з некаторымі тымі, хто застаўся, вы прапрацавалі не адзін дзясятак гадоў…

— Адкажу так: нам наказана ўсіх любіць. А гэта значыць не жадаць зла, не асуджаць. Часам вялікая праца — прайсці такія выпрабаванні і захаваць сябе, не разбурыўшыся злосцю, нянавісцю. Тым больш акцёру, які творыць душой — сабой і праз сябе.

— А свой рэцэпт аптымізму ў вас ёсць?

— Адразу радкі Шэкспіра ўспамінаюцца:

После всех бесчисленных утрат
Во много раз я более богат.

А ў архіепіскапа Іаана Шахаўскога, чые вершы я вельмі люблю і часам чытаю на сустрэчах з гледачамі, ёсць такія радкі:

Эти роли, эти маски так препятствуют блаженству.
Тело нам дано для боли, как душа для совершенства.
Иов старый мыслил быстро и имел большое знанье:
Мы приходим на страданье, чтоб стремиться вверх, как искры.

Таму, думаю, тое, што здарылася з тэатрам, з калектывам спаліць, вобразна кажучы, лішні тлушч. Бо можна да ўсяго прывыкнуць. Прызнаюся, я ў тэатры быў проста шчаслівы: якія людзі побач, якім тэатр стаў пасля рэканструкцыі! Старажытныя японцы казалі: «Шкло празрыстае, і гэта яго ўласцівасць. Але тое, што ўласцівасць стала працай, — выдатна». Гэта і пра 40 гадоў майго жыцця ў Купалаўскім. А з іншага боку, не атлусцела б душа. Ды і руда, каб стаць золатам, пераплавіцца ў горне…

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці56

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць