Паводле пратакола, 27 сакавіка супрацоўніка шпіталя МУС Андрэя Шаўчука затрымалі супрацоўнікі АМАПа для высвятлення асобы, але ён «упіраўся, хапаўся рукамі». За гэта на яго склалі пратакол за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП, паведамляюць правааабаронцы.

Ілюстрацыйнае фота затрыманняў 27 сакавіка на Бангалоры ў Мінску. Tut.by
На судзе сведка — сяржант ППСМ Собалеў — не памятаў, у што быў апрануты Шаўчук і што ён быў з роварам.
Шаўчук віну сваю не прызнаў і на судзе сцвярджаў, што яго неабгрунтавана затрымаў АМАП.
У выніку суддзя Рудэнка прызнаў Андрэя вінаватым і арыштаваў яго на 15 сутак.
Па нашай інфармацыі, Шаўчук працуе ў шпіталі электрыкам.
Каментары