Грамадства

Былы кіраўнік штаба Чэрачня пакінуў Беларусь — пасля допытаў па чатырох крымінальных справах

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і былы кіраўнік штабу кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Чэрачня Мікалай Лысянкоў расказаў «Свабодзе», як вымушана пакінуў краіну пасьля завядзеньня чатырох крымінальных спраў.

Мікалай Лысянкоў і Сяргей Чэрачэнь

Мікалай Лысянкоў — бізнэсовец і палітычны дзеяч са Стоўпцаў. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі ўзначальваў штаб Сяргея Чэрачня. Сёньня экс-кандыдат займаецца збольшага камэнтаваньнем падзей у краіне праз свае тэлеграм-каналы і ютуб.

У невялікім горадзе, што за 70 кілямэтраў ад Менску, улетку і ўвосень бурліла палітычнае жыцьцё. Тысячы жыхароў Стоўпцаў тыднямі выходзілі на акцыі пратэсту. Пасьля пачатку хвалі рэпрэсій пратэсты зьмянілі форму. У горадзе і раёне дагэтуль вывешваюць бел-чырвона-белыя сьцягі, праводзяць невялікія акцыі, дапамагаюць пацярпелым ад рэпрэсій.

Мікалай, апрача палітычнай дзейнасьці, адмініструе папулярныя ў раёне мясцовыя тэлеграм-каналы, вайбэр-чат «Столбцы РАЗАМ» і ютуб-канал, на якія падпісаныя тысячы людзей. Менавіта гэтыя каналы, а не партыйная дзейнасьць Лысянкова, зацікавілі сілавікоў.

«У лютым быў такі тыдзень, што мяне ажно чатыры разы дапыталі па чатырох крымінальных справах. І Сьледчы камітэт цікавіўся мною, і ГУБАЗіК вобшук праводзіў. Усё зводзілі да таго, што ў горадзе адбываюцца розныя злачынствы, а прычына, маўляў, у тым, што людзі наглядзяцца маіх відэа, пачытаюць ТГ-каналы і ідуць усё гэта рабіць. І былі намёкі, што 25 сакавіка я буду ў «бясьпецы ад грамадзтва», маўляў, яны мяне прытрымаюць. Адна справа — на суткі, я там ужо быў, а што, калі на гады? І таму я вырашыў выехаць».

Зь сярэдзіны сакавіка Мікалай у Польшчы, у горадзе Ўроцлаве. Як толькі ён выехаў, яго пачаў шукаць Сьледчы камітэт. Выклікалі жонку.

«Я ім пазваніў і патлумачыў, што мой тэлефон не адключаны, каб званілі па тым жа нумары, што і раней, і будзем гаварыць. Не, кажуць, трэба, каб вы прыехалі ўжывую. А ў чым праблема дапытаць праз вайбэр? Гэта ж тыя самыя пытаньні. Я вырашыў пакуль застацца тут. Можна, вядома, вярнуцца, але дзеля чаго? Каб прынесьці сакральную ахвяру?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»6

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

Памёр Алесь Астраўцоў5

Галоўны ідэолаг расказаў, ці будуць у Беларусі забараняць дзецям і падлеткам карыстацца сацсеткамі1

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»6

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць