Грамадства

Як так можа быць, што беларускі КДБ затрымлівае кагосьці на тэрыторыі іншай дзяржавы? Фармальна — ніяк, але ёсць нюансы

У Маскве затрыманыя юрыст з падвойным грамадзянствам (беларускае і амерыканскае) Юрый Зянковіч і палітолаг Аляксандр Фядута. Калі верыць словам жонкі Зянковіча, затрыманне праводзілі супрацоўнікі беларускіх органаў, а спецслужбы Расіі сваю датычнасць адмаўляюць.

Чытайце таксама. КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты

Выглядае, што мела месца аператыўная камбінацыя па выманьванні Зянковіча ў Маскву і наступны захоп.

Але як так можа быць, што КДБ затрымлівае на тэрыторыі іншай дзяржавы? А ніяк. 

У 108-м артыкуле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (КПК) Беларусі напісана, што асоба, якая падазраецца ў злачынстве, можа быць затрымана органам крымінальнага пераследу «ў межах сваёй кампетэнцыі».

Натуральна, што органы бяспекі канкрэтнай дзяржавы дзейнічаюць на сваёй тэрыторыі і на тэрыторыі іншай дзяржавы працаваць не могуць, іначай гэта — умяшанне ў чужыя ўнутраныя справы. Як і КПК, зрэшты, дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Калі трэба затрымаць кагосьці на тэрыторыі іншых дзяржаў, то ўключаецца доўгі механізм экстрадыцыі, як у выпадку, напрыклад, з баксёрам Кудзіным: заводзіцца крымінальная справа, збіраюцца паперы, перадаюцца ў Генеральную пракуратуру. Тая звяртаецца да сваіх калег у Расіі, а тыя ўжо вырашаюць, задаволіць гэтую просьбу ці не. У выпадку задавальнення затрыманне праводзяць расійскія сілавікі. Пры гэтым могуць прысутнічаць і беларускія сілавікі — гэта будзе называцца «сумесная аперацыя».

Ілюстрацыйнае фота

Магчыма, у дакументах аб затрыманні Зянковіча і Фядуты будуць стаяць адзнакі аб затрыманні недзе ў Беларусі, скажам, у 100 метрах ад граніцы з Расіяй. Можна выказаць сумнеў, што ў дакументах будзе пазначана тэрыторыя Расіі.

Але ці першы гэта такі выпадак? Імаверна, што не. Абазнаныя называюць практыку не тое каб пашыранай, але прынамсі не выключанай:

«Бывала, што бандытаў вывозілі літаральна ў багажніках. Але тады гэта былі канкрэтныя бандыты з заведзенымі на іх крымінальнымі справамі. Гэтых людзей нельга было палохаць рухам папер, каб не згубіць. Як правіла, расіяне рэагуюць на такое даволі нервова, калі даведваюцца, але заўсёды ўдаецца дамовіцца», — кажа былы работнік следчых органаў. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней2

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Украіны: Расія разам з целамі ўкраінскіх вайскоўцаў перадае і расійскіх1

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА34

Вось як выглядае ўкраінскі вайсковец пасля трох гадоў расійскага палону ФОТАФАКТ10

Расійскія прапагандысты тэрмінова эвакуіруюцца з Тэгерана6

«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты7

Чаму вучэнні «Захад-2025» вырашылі правесці ў цэнтры краіны, а не каля межаў НАТА — меркаванне ўкраінскага палітолага4

Прарасійскія надпісы на целе ўкраінскага вайскоўца выразаў хірург падчас аперацыі4

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней2

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць