Улада11

Чыноўнікі расхопліваюць зямлю

Генпракуратура выявіла факты неправамернага выдзялення пляцаў пад будоўлю чыноўнікам МЗС, Мінэканомікі, МУС.

Генпракуратура выявіла факты неправамернага выдзялення пляцаў пад будоўлю чыноўнікам МЗС, Мінэканомікі, МУС.

Шматлікія факты неправамернага выдзялення зямельных участкаў чыноўнікам розных рангаў, работнікам банкаў і прадстаўнікам парламента прывёў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 19 чэрвеня на 5‑й рэспубліканскай каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

Паводле яго слоў, пракурорскімі праверкамі былі ахоплены рашэнні, прынятыя на мясцовым узроўні, у сферы рэгулявання зямельных адносін у 2006—2009 гадах. «У Беларусі дапускаецца масавае грубае парушэнне зямельнага заканадаўства ў сферы выдзялення і канфіскацыі зямельных участкаў, прычым ва ўсіх рэгіёнах», — заявіў генпракурор.

Сярод асноўных парушэнняў Васілевіч вылучыў наступныя:

невыдзяленне зямельных участкаў грамадзянам, якія маюць у іх патрэбу, і адначасова іх выдзяленне тым, хто не мае такой патрэбы; неправядзенне аўкцыёнаў для выдзялення зямлі грамадзянам, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў; самавольны захоп зямлі як грамадзянамі, так і прадпрымальнікамі; нямэтавае выкарыстанне зямлі, выдзеленай для абслугоўвання жылых дамоў; перапродаж атрыманых участкаў з парушэннем заканадаўства; завышэнне цэн на ўчасткі, выстаўленыя на аўкцыёны; адсутнасць кантролю з боку мясцовых улад і землеўпарадкавальных службаў за выкананнем жыллёвага заканадаўства; індывідуальнае прыняцце рашэнняў службовымі асобамі мясцовых органаў аб выдзяленні зямельных участкаў.

Паводле слоў генпракурора, у ліку грамадзян, у дачыненні да якіх былі прыняты і маглі быць прыняты неправамерныя рашэнні аб выдзяленні зямельных участкаў,

— дэпутат Палаты прадстаўнікоў, шэраг супрацоўнікаў МЗС, намеснік міністра эканомікі, былы начальнік крымінальнага вышуку МУС, прадстаўнік дэпартамента выканання пакаранняў МУС, работнік канцэрна «Белнафтахім»,

жонка былога кіраўніка спраў Смалявіцкага райвыканкама, работнік «Белаграпрамбанка», выкладчык Акадэміі МУС, старшыня Бялыніцкага райвыканкама, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, супрацоўнік ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы, адзін з кіраўнікоў Дзяржаўнага ваенна‑прамысловага камітэта, былы старшыня Мазырскага райвыканкама, работнік сакратарыята Савета Рэспублікі.

Васілевіч асобна звярнуў увагу на шматлікія парушэнні ў сферы выкарыстання ляснога фонду. Гаворка, паводле яго слоў, ідзе пра самавольны захоп участкаў, будаўніцтва паляўнічых лецішчаў, заімак. У якасці прыкладу ён назваў Браслаўскі раён, дзе грамадзянін на возеры Снуды самавольна змяніў берагавую лінію, стварыўшы два каналы.

Найбольшыя прэтэнзіі ў сферы выканання зямельнага заканадаўства генпракурор выказаў на адрас мясцовых органаў улады і землеўпарадкавальных службаў.

Васілевіч прапанаваў Савету бяспекі разгледзець магчымасць пераводу ў падпарадкаванне Генеральнай пракуратуры землеўпарадкавальных службаў або нават Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў цэлым. Тады, лічыць, Васілевіч, можна будзе навесці парадак.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША14

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША14

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць