Улада

Спачатку саміт па клімаце, потым — перамовы з Лукашэнкам: Пяскоў расказаў пра парадак дня Пуціна

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў журналістам пра парадак удзелу Пуціна ў саміце па пытаннях клімату, а таксама аб перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам, якія «пяройдуць у позні вечар», піша ТАСС.

Фота Канстанціна Заўражына, РГ

Паводле Пяскова, Пуцін спачатку возьме ўдзел у анлайн-саміце па клімаце, які стартуе ў 15:00.

«Клімат — гэта адзін з прыярытэтаў, які быў агучаны ўчора на пасланні. Тэма важная, і прэзідэнту ёсць, што сказаць. Праўда, выступленні будуць дастаткова дынамічныя — па тры хвіліны прадугледжваецца рэгламентам», — сказаў Пяскоў.

Акрамя таго, па словах прэс-сакратара, у кіраўніка расійскай дзяржавы запланавана на першую палову дня міжнародная тэлефонная размова, аб якім Крэмль пазней праінфармуе СМІ.

Каля 17:00 Пуцін пачне перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, які прыбыў у Маскву. «Размова двух прэзідэнтаў, як правіла, дастаткова працяглая. Відавочна, што яна пяройдзе ў позні вечар», — рэзюмаваў прэс-сакратар.

«Вядома, [адбудзецца] абмен думкамі па цяперашняй сітуацыі ў плане і апошніх падзей з раскрыццём дыверсійных планаў у дачыненні да Беларусі і гэтак далей», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Адказваючы на пытанне, які вынік перамоваў Масква будзе лічыць поспехам, Пяскоў нагадаў, што прэзідэнты РФ і Беларусі часта кантактуюць, а паміж дзвюма краінамі наладжаныя «шматгранныя адносіны». «Мы настолькі ўзаемазалежныя краіны, і настолькі аб'ёмныя задачы стаяць і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў рамках асаблівых гандлёва-эканамічных адносін, інтэграцыі многіх прадпрыемстваў», — заявіў Пяскоў.

Ён адзначыў, што Пуцін і Лукашэнка ў тым ліку «пастаянна абмяркоўваюць бягучыя пытанні».

«І кожны раз пытанняў менш не становіцца», — дадаў прэс-сакратар расійскага лідара.

У адказ на пытанне, ці лічаць у Крамлі Лукашэнку надзейным партнёрам, Пяскоў толькі нагадаў, што той узначальвае Беларусь, з якой у Расіі ўтворана Саюзная дзяржава.

Таксама Пяскоў дадаў, што сітуацыя з замахам не паўплывае на інтэграцыю дзвюх краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць