Улада

«Паглядзім на іх працу». Лукашэнка запатрабаваў інфармацыю аб беларускіх кампаніях з еўрапейскімі ўласнікамі

Новыя заявы Аляксандра Лукашэнкі могуць адбіцца на інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам узняў тэму магчымых еўрапейскіх санкцый. Яго заявы апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Першага».

— Асабліва еўрапейцы шчыруюць у гэтым. Я не буду тут распаўсюджвацца, выказваць нейкія думкі, проста скажу, каб вы разумелі: калі еўрапейцы хочуць праблем у сябе ў сувязі з гэтымі санкцыямі, яны іх атрымаюць. Больш нічога не буду казаць. Час пакажа. Але вас папрашу, як гэта было перад амерыканскім гэтым выпяндрожам у эканоміцы, дайце мне інфармацыю аб найбольш буйных еўрапейскіх праектах у нас і прадпрыемствах, якія створаны на тэрыторыі Беларусі: паглядзім на іх працу.

Прэм'ер-міністр заўважыў, што некаторыя меры ў адказ беларускія ўлады ўжо распачалі.

— Правільна, правільна, я бачу. Але гэта толькі пачатак, — адказаў Лукашэнка.

Таксама ён паставіў ураду задачу разам з МЗС паглядзець на дзейнасць у Беларусі па заходніх гуманітарных праграмах.

— Гэтыя некамерцыйныя арганізацыі, замежныя агенты, рознага роду бандыты, якія ладзяць тут абдзіралаўку ды іншае. Я даручаў кіраўніку Адміністрацыі, вы Сяргеенку перадайце, што я на кантролі гэта трымаю. Мы дамаўляліся аб перарэгістрацыі і гэтых арганізацый, і сродкаў масавай інфармацыі, — нагадаў ён. — А то яны нас трымаюць на кароткім ланцужку і пачынаюць пастаянна, калі гэта ім захочацца, тузаць. Выгадна, нявыгадна — яны ўжо, я бачу, пра гэта не думаюць. Ну, не думаюць — добра, будуць у Расію ездзіць праз… будуць хадзіць па Балтыцы, перавозіць грузы, і вакол Іспаніі — у Міжземнае мора і праз Чорнае мора, калі ім дрэнна з нармальнай Беларуссю ў цэнтры Еўропы.

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №128 «Аб прымяненні спецыяльных мер», якім прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыю на яе тэрыторыі тавараў, краінай паходжання якіх з'яўляюцца дзяржава, якая ўжыла санкцыі ў дачыненні да беларускіх кампаній або фізічных асоб.

У канцы красавіка ўрад Беларусі ўвёў санкцыйныя меры і забараніў на паўгода ўвоз на тэрыторыю краіны прадукцыі кампаній Skoda Auto, Liqui Moly і Beiersdorf «для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа». Гэтыя санкцыі ўдараць перадусім па расійскіх заводах гэтых кампаній і іх беларускіх дылерах.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік11

Грамадстваабноўлена11

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча1

У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць11

Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму18

«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»20

ФК «Славія» расказаў пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны

Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі13

Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў

Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»

У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік11

Грамадстваабноўлена11

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць