Свет

Кур’ерскія кампаніі ў Кітаі перасылаюць жывёл поштай у запячатаных скрынях — гэта выклікала негатыўную рэакцыю ў грамадстве

Шчаняты і кацяняты, якіх перасылаюць поштай па ўсёй краіне, часта не выжываюць або маюць сур’ёзныя пашкоджанні.

Скрыні, якія знайшлі на складзе ў горадзе Сучжоу

На кітайскіх гандлёвых анлайн-платформах можна набыць «сляпую скрыню» для хатніх жывёл — пакупнік не будзе ведаць, якую жывёлу ён атрымае. Такія скрыні каштуюць усяго некалькі даляраў, а ўнутры можа быць хамяк, чарапаха, кацяня, шчаня ці іншыя хатнія жывёлы, піша The New York Times.

Несанкцыянаваная перавозка жывых жывёл у Кітаі забароненая, але гэта не перашкаджае пастаўшчыкам ладзіць танны продаж такіх скрынь і абяцаць хуткую дастаўку проста дадому. І такая практыка становіцца ўсе больш распаўсюджанай.

Многія жывёлы ў выніку паміраюць, пакутуюць ад інфекцый або пашкоджанняў органаў падчас дастаўкі па паштовай сістэме Кітая.

У верасні мінулага года група па выратаванні жывёл паведаміла, што 5000 сабак, котак і трусоў былі знойдзеныя пакінутымі ў паштовых скрынях на складзе ў правінцыі Хэнань. Калі валанцёры кінуліся ратаваць жывёл, 4000 з іх ужо былі мёртвымі.

У гэтым месяцы паштовая адміністрацыя кітайскага горада Сучжоу знайшла мёртвых жывёл у 13 пасылках, якія мусілі быць дастаўленыя ў правінцыю Цзянсу. А крыху раней ратавальнікі жывёл знайшлі 160 скрынь з кацянятамі і шчанятамі на судне ў горадзе Чэнду. Гэтыя выпадкі выклікалі адмоўную рэакцыю ў кітайскага грамадства.

Практыка «сляпых скрынь» у Кітаі пачалася з коміксаў, адзення, касметыкі і іншых прадметаў. Мяркуецца, што такія скрыні абяцаюць эфект нечаканасці і магчымасць атрымаць калекцыйную рэч. У вынікі такая канцэпцыя стала ў Кітаі прыбытковым бізнэсам, бо цікаўнасць людзей стымулюе продаж. Аднак некаторыя пастаўшчыкі з прадметаў пераключыліся на хатніх жывёл. Тыя, хто замаўляюць такую скрыню, маюць шанец атрымаць рэдкую пароду жывёлы за зусім нізкую цану.

Абаронцы жывёл заклікаюць спыніць дастаўку хатніх жывёл па пошце. Гэта не толькі бесчалавечнае абыходжанне з жывёламі, але і ўяўляе сабой рызыку для грамадскага здароўя, бо жывёлы не праходзяць адпаведную сертыфікацыю перад адпраўкай, а таму могуць быць пераносчыкамі небяспечных для чалавека хвароб.

Пасля раскрытых выпадкаў з гандлёвых сайтаў пачалі знікаць аб’явы пра продаж хатніх жывёл у «сляпых» скрынях. Інфармацыя пра масавыя смерці хатніх жывёл з’явілася нават у дзяржаўных кітайскіх СМІ. Цяпер гэтымі выпадкамі будзе займацца паліцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год13

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць