Свет

Арабская жанчына атрымала донарскую нырку яўрэя, які загінуў падчас апошняга канфлікту ў Ізраілі

Сям’я загінулага падчас беспарадкаў у ізраільскім горадзе Лод ахвяравала яго органы пяці пацыентам, адна з якіх была жанчына арабскага паходжання.

Фота Fox News

58-гадовая Ранда Авіс чакала трансплантацыі ныркі дзевяць гадоў. Донарам для яе стаў 56-гадовы Ігаль Іегашуа, які загінуў на мінулым тыдні ад удару цаглінай падчас начных беспарадкаў у горадзе Лод, што недалёка ад Тэль-Авіва, паведамляе The Independent.

Пра тое, каму належыла нырка, Ранда Авіс даведалася са СМІ. Пасля аперацыі яна сказала: «Я дзякую сям’і Ігаля. Ён стаў часткай маёй сям’і».

Пра баявыя дзеянні, якія адбываліся ў Ізраілі, Ранда Авіс сказала: «Усё жыццё я жыла з яўрэямі, і такога ніколі не было. Мне балюча за маленькіх дзяцей, якія пацярпелі ў гэтай вайне. Паміж намі мусіць быць мір».

Дачка Ранды Авіс адзначыла: «Жахліва тое, што гэта зрабілі арабы. І мы арабы. Гэта немагчыма апісаць».

Па словах дачкі, яны будуць рады пазнаёміцца з сям’ёй Ігаля. «Мы спачуваем ім, мы супраць любых забойстваў, мы хочам аддзячыць ім за тое, што яны зрабілі дзеля нас».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць