Грамадства

Ці абавязкова цяпер завядуць крыміналку пасля трэцяга пратакола за мітынг? Пытанні і адказы

Цягам дзесяці дзён уступаюць у сілы папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Што ў ім новага?

Цяпер на тры гады ў калонію можна адправіцца за паўторны ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». На чатыры — за публічную дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі. На пяць — за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Спыталі ў юрыста Паўла Сапелкі. Як гэта будзе дзейнічаць на практыцы?

Колькі разоў можна парушыць закон аб удзеле ў масавых мерапрыемствах без пагрозы завядзення крымінальнай справы?

Два разы.

Першы раз прыцягнуць да адказнасці па частцы 1 артыкула 24.23 Адміністрацыйнага кодэкса. Можа быць альбо штраф, альбо адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

У другі раз — частка 3 артыкула 24.23. На гэты раз пакараць могуць 30 суткамі арышту. За трэці пратакол будзе крымінальная справа.

Парушэнні павінны быць здзейсненыя цягам года ці без тэрміну даўнасці?

Для прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў чалавека павінны быць тры непагашаныя парушэнні — гэта значыць, яны павінны быць здзейсненыя цягам года.

Крымінальная справа за трэцяе парушэнне будзе заводзіцца аўтаматычна ці на меркаванне пракурора ці следчага?

Аўтаматычна. Выбар ёсць толькі ў справах прыватнага ці прыватна-публічнага абвінавачання, там вырашае пацярпелы. А тут справа публічнага абвінавачання. Калі орган крымінальнага пераследу бачыць склад злачынства, то ён заводзіць крымінальную справу. У законе, канечне, не напісана, што пракурор ці следчы павінен добра падумаць, і калі яму хочацца, то завесці справу, а калі не — то не. Яны павінны заводзіць на падставе парушэнняў.

Будуць адлічвацца правапарушэнні ад моманту ўступлення паправак у сілу ці ўсе пратаколы цягам апошняга года?

Для мяне самога гэта вялікая загадка. На добры толк усё павінны пачаць з нуля і лічыць адміністрацыйныя пакаранні з моманту ўвядзення ў сілу гэтай нормы. Але я баюся, што будуць лічыць і тыя адміністратыўкі, якія маюцца на сёння. Хаця існуе правіла, што не можа мець зваротную сілу крымінальны закон, які пагаршае становішча. Думаю, усё хутка запрацуе і мы ўбачым, як гэта будзе на практыцы.

Гэта значыць, што цяпер у калонію можна трапіць, калі тройчы не зняў бел-чырвона-белыя сняжынкі з акна?

Сітуацыя драматычная, мы ж бачым, як прымяняецца пакаранне па гэтым артыкуле. Ва ўсіх ёсць разуменне, што яно несправядлівае, але ўсё ж максімум — 15-30 сутак. Цяпер жа мы бачым, што можа стаць нашмат горш. На падставе ліпавых адміністрацыйных пратаколаў людзей могуць адпраўляць у калонію.

З іншага боку, тут можна ўгледзіць і плюс. Цяпер многія людзі лічаць за лепшае не абскарджваць адміністрацыйныя пратаколы. Цяпер жа суд, прымаючы рашэнне аб трэцім правапарушэнні, павінен праверыць законнасць накладання папярэдніх спагнанняў. Калі суд выносіць рашэнне, скажам, аб законнасці звальнення ў сувязі са шматлікімі парушэннямі дысцыпліны, то суддзя павінен праверыць, ці законна накладаліся гэтыя спагнанні за кожнае з парушэнняў.

Калі практыка пойдзе па гэтым шляху, то будзе адно з двух: ці не надта актыўна будзе прымяняцца гэты артыкул, ці зменіцца працэс накладання адміністрацыйных спагнанняў. Я маю на ўвазе большую фармалізацыю і большую адказнасць за складанне пратаколаў.

Парушэнне не становіцца больш цяжкім ад аднаго выпадку да другога і трэцяга. То чаму спачатку адміністратыўка, а потым крыміналка?

Гэтая даўняя навуковая дыскусія. У абодвух пунктаў гледзішча ёсць свае прыхільнікі. Ёсць вядомы выраз, што са ста котак нельга сабраць тыгра. Ёсць меркаванне, што парушаецца прынцып двайнога пакарання за адно і тое ж правапарушэнне.

Але з іншага боку, існуюць меркаванні, што само парушэнне цяжкасць не змяніла, але калі яно здзейснена адным і тым жа чалавекам, тым самым набывае грамадскую небяспеку. У нас існуе, напрыклад, артыкул 317 КК «Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення». Першы пратакол — гэта адміністратыўнае парушэнне, а другое — крымінальнае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць