Эканоміка

Альфа-банку дазволілі купіць Франсабанк

Нацыянальны банк дазволіў беларускаму Альфа-банку купіць Франсабанк — фінансавую ўстанову з ліванскім капіталам.

«Пацвярджаем выдачу дазволу на куплю Альфа-банкам акцый Франсабанка», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе НББ.

У лютым Нацбанк адмовіў Альфа-банку ў дазволе, бо не былі выкананыя ўсе неабходныя патрабаванні для атрымання дазволу на ажыццяўленне гэтай ўгоды. Пры гэтым НББ быў гатовы паўторна разгледзець зварот Альфа-банка.

ААТ «Франсабанк» (раней банк «Залаты Талер») стварылі ў 1994 годзе. У лістападзе 2008 года перайменаваны ў Франсабанк. Асноўнымі акцыянерамі (99,9%) банка з'яўляюцца ліванскія кампаніі Fransabank S. А. L. і Fransa Holding S. A. L., якім належаць адпаведна 93,17% і 6,81% акцый банка. Актывы банка на 1 красавіка 2021 года склалі 167,7 млн. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу9

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі27

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы15

Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе3

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу9

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць