Свет

У бальніцах Масквы планавую дапамогу будуць аказваць толькі прышчэпленым пацыентам

Бальніцы ў Маскве часова будуць аказваць планавую дапамогу толькі пацыентам з прышчэпкай ад каранавіруса. Выключэнне складаюць людзі з анкалогіяй і з захворваннямі крыві.

ТАСС

Аб гэтым паведамляецца на сайце сталічнага дэпартамента аховы здароўя.»Штодня з маскоўскіх клінік пацыенты пераводзяцца ў кавідныя стацыянары. Калі яшчэ тыдзень таму такіх выпадкаў было 130 на дзень, то ўчора — ужо амаль 200, піша ТАСС.

«У сувязі з гэтым для бяспекі пацыентаў мы вымушана ўвялі Часовыя правілы аказання планавай дапамогі і будзем правяраць наяўнасць прышчэпкі ад каранавіруса перад шпіталізацыяй. … > Новыя правілы аказання планавай медыцынскай дапамогі не распаўсюджваюцца на планавую шпіталізацыю пацыентаў з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі для правядзення проціпухліннага лячэння, а таксама для аказання паліятыўнай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым правы на атрыманне медыцынскай дапамогі не абмяжоўваюцца. Тыя, у каго маюцца медыцынскія супрацьпаказанні да прышчэпкі, будуць шпіталізаваныя. Наяўнасць супрацьпаказанняў вызначаецца доктарам стацыянара перад шпіталізацыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон13

Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»1

«Не меў рацыі». Мінскі майстар, які зняў ролік пра кепскі сэрвіс беларускага ноўтбука, запісаў «пакаяннае» відэа7

Былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч нарадзіла дзіця12

«Белтэлекам» атрымаў новага гендырэктара2

У Маладзечанскім раёне некалькі дзён існавала «беларуская Антарктыда» і замерзлы Ніягарскі вадаспад

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць