Улада

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб асабістых кантактах у найбліжэйшы час

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паразмаўлялі сёння па тэлефоне. Кіраўнікі абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, перш за ўсё з акцэнтам на гандлёва-эканамічны складальнік, паведамляе «Пул першага».

Таксама абмеркавалі эканамічныя санкцыі (было падкрэслена, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць пераадолець выклікі і пагрозы), пытанне аднаўлення транспартнага злучэння паміж Беларуссю і Расіяй, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і пытанні бяспекі.

Абмеркавалі і традыцыйны блок пытанняў: цэны на энерганосьбіты і доступ беларускіх тавараў на расійскія рынкі.

Была дасягнута дамоўленасць аб асабістых кантактах у найбліжэйшы час.

«Пул першага» дадае, што сёння Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Праўда, пройдзе ён у анлайн-фармаце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на дадзены момант

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на дадзены момант

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь12

Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі4

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства14

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на дадзены момант

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на дадзены момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць