Кіно

У кінафестывалю «Лістапад» — новы арганізатар. Тлумачым, чаму гэта вяртанне ў 1990-я

Арганізатарам мінскага кінафестывалю «Лістапад» сёлета будзе нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Інфармацыя з’явілася на сайце goszakupki.by. Цяпер мінчане ўбачаць зусім іншы форум.

Кінафестываль «Лістапад» з’явіўся ў 1994 годзе. Яго фармат лепш за ўсё ілюструюць назвы. У першы год форум называўся «Фестываль постсавецкага кіно «Лістапад»», да пачатку нулявых — Міжнародны кінафестываль краін СНД і кран Балтыі.

У Мінску паказвалі кіно, знятае ў былых савецкіх рэспубліках, а сам форум успрымаўся дастаткова правінцыйным.

«Лістапад» у сучасным выглядзе з’явіўся ў 2010 годзе. Тады яго арганізатарам стаў прыватны культурны цэнтр «АртКарпарэйшн» (дырэктар Анжаліка Крашэўская, праграмны дырэктар гульнявога кіно Ігар Сукманаў), што таксама арганізоўваў тэатральны фестываль ТЭАРТ.

Пераможцу стала вызначаць прафесійнае журы. У афішы з’явіліся стужкі ад такіх зорак сусветнага кіно, як Сяргей Лазніца і Павел Паўлікоўскі. Сам форум атрымаў сталую акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў.

«Лістапад» стаў фестывалем еўрапейскага ўзроўню. Але «Беларусьфільм» не мае досведу арганізацыі такога форума і такіх міжнародных сувязяў, як супрацоўнікі «АртКарпарэйшн». Да пачатку новага форума застаецца ўсяго некалькі месяцаў.

У выніку дасягненні дзясятых гадоў рызыкуюць быць страчанымі. Тады «Лістапад» непазбежна вернецца да таго, з чаго пачынаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях3

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам20

«Будзеш адмаўляцца — паедзеш у СІЗА». Як у Беларусі збіраюць на «дабрачыннасць» з затрыманых па палітычных справах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць