Грамадства

«Мы не збіраліся сыходзіць з Беларусі»: кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін пракаментаваў словы Лукашэнкі

9 жніўня на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «нейкі EPAM і іншыя, Добкін або Дробкін (…) грошы сюды пералічваў на пратэсныя акцыі». Таксама ён заявіў, што: «Мы павінны бачыць усе фінансавыя патокі. Рабіце прадукт, атрымлівайце грошы, але яны павінны быць тут».

Кіраўнік EPAM даў dev.by з гэтай нагоды афіцыйны каментар.

«Каментар, які прагучаў, безумоўна, нельга назваць прыемным або доўгачаканым для мяне ці кампаніі. І, на наш погляд, мае сэнс проста коратка пракаментаваць бягучую сітуацыю і ахарактарызаваць пазіцыю EPAM у цэлым.

Мы вядзем бізнэс у Беларусі і іншых краінах свету больш за 25 гадоў і ставімся да гэтага выключна адказна. З поўным разуменнем усіх асацыяваных глабальных і лакальных рызык. Адказна перш за ўсё перад нашымі супрацоўнікамі, кліентамі, інвестарамі, і перад краінай, безумоўна, таксама. Што гэта значыць?

Гэта значыць, што наша адказнасць перад супрацоўнікамі, кліентамі і інвестарамі ніколі не дазваляла нам прадпрымаць неабдуманыя і неправамерныя крокі, якія маглі б прывесці да рызык парушэння вытворчай дзейнасці кампаніі, або, прасцей кажучы, да страты рэпутацыі.

Гэтымі прынцыпамі кіруюцца ўсе адміністрацыйныя кіраўнікі EPAM і глабальна, і ў Беларусі, і ў іншых рэгіёнах. У дадатак ўсе фінансавыя аперацыі EPAM як глабальнай публічнай кампаніі, а таксама і персанальныя фінансавыя аперацыі яе ключавых адміністрацыйных кіраўнікоў, якія могуць прама ці ўскосна паўплываць на аперацыйную дзейнасць кампаніі, строга рэгламентуюцца Саветам дырэктараў і праходзяць шматлікія міжнародныя аўдыты, што не пакідае месца для некарэктных тлумачэнняў, здагадак або каментароў.

Гэта таксама значыць, і гэта выключна важна, што мы не збіраліся сыходзіць з Беларусі. І пакуль ёсць маладыя людзі, гатовыя вучыцца, пакуль ёсць таленты, якія гатовыя жыць і працаваць у краіне, і пакуль ёсць кліенты, якія цэняць гэты талент і гатовыя працаваць з EPAM Беларусь — мы плануем працягваць працаваць і развіваць кампанію тут.

Пакуль нас не вымусяць краіну пакінуць…

ЕРАМ сёння ўваходзіць у эліту сусветнага ІТ.

Мы жывем і працуем у амаль 40 краінах свету і расцем амаль на 40% у год. Толькі за тры апошнія месяцы EPAM вырас больш чым на 4 тысячы чалавек глабальна.

У 2021 годзе нас стане больш на больш чым 10 тысяч таленавітых інжынераў, дызайнераў, і кансультантаў па ўсім свеце.

Беларусь была адной з прычын, чаму ў нас атрымалася зрабіць усё гэта, амаль немагчымае.

І мы спадзяемся, што яна будзе часткай EPAM яшчэ доўгія гады».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць