Галоўны рэдактар, бухгалтар і былы дырэктар БелаПАНа — на Акрэсціна
Дырэктар і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына затрымана на 72 гадзіны. Яна знаходзіцца на Акрэсціна.
Раніцай стала вядома, што адбыўся ператрус дома ў журналісткі, пасля яе адвезлі ў рэдакцыю, каб правесці ператрус там, затым быў допыт ва УСК па Мінску.
Бухгалтарка выдання Кацярына Боева і былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў таксама на Акрэсціна.
Сайты БелаПАН і naviny.media цяпер недаступныя.
Каментары