Меркаванні

The Washington Post: Байдэну варта перакрыць фінансавую дапамогу рэжыму Лукашэнкі ад МВФ

23 жніўня МВФ размяркуе фінансавыя сродкі на барацьбу з кавідам. Гэтыя грошы могуць атрымаць і ўлады Беларусі.

ЗША, Вялікабрытанія, Канада і краіны ЕС увялі санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі пасля фальсіфікацый на выбарах 2020 года і гвалтоўнага падаўлення пратэстаў. Санкцыі накіраваныя не толькі на чыноўнікаў, але і на бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць Лукашэнку. Аднак санкцыі не будуць мець ніякага сэнсу, калі ўлады Беларусі атрымаюць каля аднаго мільярда даляраў рэзервовых актываў ад Міжнароднага валютнага фонду, мяркуе рэдакцыя The Washington Post.

ЗША і іх саюзнікі ўжо ўвялі санкцыі, якія абмяжоўваюць крыніцы захавання ўлады для Лукашэнкі. Байдэн і Борыс Джонсан нядаўна асабіста сустракаліся з Ціханоўскай і выказалі сваю падтрымку дэмакратычнаму руху Беларусі. Але гэтага мала, як лічыць рэдакцыя The Washington Post.

23 жніўня МВФ, які складаецца са 190 членаў, размяркуе 650 мільярдаў даляраў у выглядзе Спецыяльных правоў запазычання (СПЗ). Гэтыя рэзервовыя актывы мусяць забяспечыць эканамічную падтрымку краінам, якія моцна пацярпелі ад кавіду і маюць вялікую знешнюю пазыку. Гэта найвялікшыя СПЗ за ўсю гісторыю фонду, якія размяркоўваюцца ў адпаведнасці з памерам эканомікі краін.

Некаторыя аўтарытарныя ўрады, такія як Расія, Кітай і Іран, атрымаюць грошы, бо іх улада прызнаецца іншымі дзяржавамі. Аднак Венесуэла, напрыклад, фінансавую падтрымку не атрымае, бо большасць краін прызнае законным прэзідэнтам не Мадура, а лідара апазіцыі Гуайдо. Не атрымае грошы і М’янма, дзе ўладу з лютага гэтага года захапіла ваенная хунта. Але Беларусь усё ж можа разлічваць на сродкі ад МВФ, бо ёсць шэраг краін, якія ўсё яшчэ прызнаюць уладу Лукашэнкі.

The Washington Post піша, што «гэтыя грошы стануць моцным стымулам для рэжыму Беларусі, у якой усяго 7,4 мільярда даляраў міжнародных рэзервовых актываў, дзе 3 мільярды — у замежнай валюце».

ЗША з’яўляюцца найбуйнейшымі акцыянерамі МВФ, і іх голас мае значную вагу ў размеркаванні сродкаў. Аднак, каб цалкам перакрыць фінансавую дапамогу рэжыму Лукашэнкі, Байдэну трэба мабілізавацца з еўрапейскімі і іншымі саюзнікамі, каб спыніць фінансаванне дыктатуры. Дапамога Беларусі ад МВФ значна аслабіць уздзеянне санкцый, падкрэсліваецца ў матэрыяле аўтарытэтнага амерыканскага выдання. Аўтары настойваюць: «Усе, хто хоча, каб у Беларусі перамагла дэмакратыя, мусяць працягваць ціск і спыніць неапраўданае вылучэнне сродкаў рэжыму».

Каментары

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць