Грамадства

250 нелегалаў здолела трапіць у Германію праз Беларусь

Структуры бяспекі Германіі на працягу апошніх тыдняў рэгістравалі рост колькасці нелегальных імігрантаў, якія прыбываюць з Беларусі. З пачатку года федэральная паліцыя ўстанавіла каля 250 выпадкаў супрацьзаконнага ўезду асоб з тэрыторыі Беларусі, практычна ва ўсіх гаворка ішла пра грамадзян Ірака, піша Deutsche Welle са спасылкай на Die Welt.

Ацэнка грунтуецца на ўнутранай справаздачы, падрыхтаванай ўстановамі бяспекі. Як адзначаецца ў дакуменце, у многіх выпадках нелегалы аказваліся ў Германіі з дапамогай кантрабандыстаў. Некаторыя паведамлялі, што людзі, якія прывезлі іх у Германію, па прыездзе здымалі іх на відэа і прымушалі пры гэтым сказаць на англійскай мове: «Я ў Германіі».

Іншыя бежанцы паказвалі, што па прыбыцці на тэрыторыю Германіі ад іх патрабавалі зрабіць сэлфі.

Нямецкія ведамствы мяркуюць, што гэта можа выкарыстоўвацца бандамі кантрабандыстаў у якасці «рэкламы», а таксама служыць у якасці канчатковай выплаты астатку грашовай сумы за кантрабанду нелегалаў.

У справаздачы таксама прагназуецца, што большасць нелегальных мігрантаў, якія заехалі з Беларусі ў Літву, Латвію ці Польшчу, не плануюць там заставацца. Іх канчатковай мэтай, мяркуючы па ўсім, з'яўляецца Германія — «ужо за кошт колькасці грамадзян Ірака, якія жывуць тут, якая нашмат перавышае паказчыкі іншых еўрапейскіх краін».

Як паказана ў дакуменце, у ФРГ афіцыйна зарэгістравана 220 778 грамадзян Ірака, у Швецыі — 25 896. Акрамя таго, у 2020 і 2021 гадах у Еўрапейскім Саюзе большасць прашэнняў іракцаў аб прытулку было пададзена ў Германіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 21

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?2

Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла3

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць