Эканоміка

Нацбанк залічыў у рэзервы мільярд ад МВФ. Ці гэта рэальныя грошы?

Рэгулятар сёння адчытаўся аб павелічэнні золатавалютных рэзерваў на суму, большую за мільярд даляраў. Такім чынам, ЗВР ужо перавышаюць $8 мільярдаў. Ці магчыма выкарыстаць гэтыя грошы проста цяпер? Разбіраемся папросту.

Нагадаем, спецыяльныя правы запазычання (Special Drawing Rights ці SDR) — гэта не рэальныя грошы, не даляры, не еўра, не рублі, не юані. Гэта своеасаблівы аналаг, прыдуманы МВФ. Сёлета МВФ выпусціў рэкордную колькасць SDR — на $650 мільярдаў.

Гэтыя грошы атрымалі амаль усе краіны-ўдзельніцы МВФ (за выключэннем Афганістана, М’янмы і Венесуэлы) прапарцыянальна сваім эканомікам.

Беларусі дасталася 0,923 мільярда SDR, або крыху больш за мільярд долараў па апошнім курсе.

Чаму гэтыя грошы ад МВФ залічылі ў ЗВР і ці значыць гэта, што Беларусь атрымала рэальны мільярд долараў?

«Што можна, а што нельга дадаваць у ЗВР, якраз вырашае МВФ. Не кожная краіна, а менавіта МВФ. І ён вызначыў, што гэтыя SDR уключаюцца ў золатавалютныя рэзервы», — расказвае старшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб.

Што тычыцца жывых грошай, то аналітык тлумачыць: усё не так адназначна. Беларусь не можа проста ўзяць і аплаціць SDR што-небудзь.

«Усе мы інтуітыўна разумеем, што такое грошы. Калі ў дзяржавы ёсць грошы, яна можа патраціць іх на заробкі, пакупку імпарту ці на нейкія пазыкі, — кажа ён. — Як і мы можам схадзіць у краму і набыць хлеб ці малако. У SDR досыць мала грашовых уласцівасцяў.

Відавочна, іх можна ўзяць і залічыць у золатавалютныя рэзервы і ўсім паказваць, што яны выраслі.

Таксама, з дапамогай SDR можна сплаціць пазыкі перад МВФ. На гэтым магчымасці такіх «грошай» заканчваюцца.

Сплачваць імі пазыкі перад іншымі крэдыторамі немагчыма: іх трэба ўзяць і памяняць на грошы. Тут адразу пачынаюцца праблемы, бо папросту няма рынка абмену, як з золатам, якое можна памяняць на тыя ж даляры.

Так, тэарэтычна такая магчымасць ёсць. На практыцы — гэта максімальна складана: трэба дамовіцца з цэнтрабанкам якой-небудзь краіны, каб яны прынялі SDR і аддалі нармальнай валютай. Ніхто гэта не абавязаны рабіць. Дамовімся мы ці не дамовімся, незразумела. З кім дамаўляцца — таксама незразумела.

Калі дамаўляцца, то па якім курсе? Бо ў SDR ёсць свой курс, які разлічвае МВФ. Ёсць курс да даляру, еўра і іншых сусветных валют.

Але ні ў МВФ, ні ў цэнтрабанкаў няма абавязацельстваў абменьваць па гэтым курсе SDR. Няма ўвогуле абавязацельстваў абменьваць хоць па якім курсе.

Таму так, залічылі і сказалі, што ЗВР выраслі. Наколькі гэта дапаможа эканоміцы, жыць далей і расплачвацца з пазыкамі, тут пытанне адкрытае».

Каментары

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць