Улада

Крэмль ацаніў шанцы падпісання пагадненняў на заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі

Па выніках прызначанай на 9 верасня сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі падпісання якіх-небудзь пагадненняў аб інтэграцыі дзвюх дзяржаў не плануецца.

Kremlin.ru

Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Не, наколькі я ведаю, дакументы (падпісваць) не плануецца, але яшчэ раз паўтару: будзе прэс-канферэнцыя, і кіраўнікі дзяржаў інфармуюць пра тэмы, якія яны абмяркоўвалі», — сказаў Пяскоў, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Таксама Пяскоў заявіў, што Расія не ставіць пытанне аб прызнанні Беларуссю Крыма, гэта — суверэнная справа любой краіны. Такім чынам ён адказаў на пытанне, ці будзе Уладзімір Пуцін на перамовах ставіць пытанне аб прызнанні Крыма.

Сёння Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацбяспекі Казахстана Карымам Масімавым сказаў, што на сустрэчы з Пуціным абмяркуе сітуацыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе і асабліва сітуацыю, звязаную з Афганістанам.

***

Раней беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка казаў, што ў рамках перамоваў 9 верасня Пуцін і Лукашэнка падпішуць «дарожныя карты» і «карты развіцця паглыблення інтэграцыі». Пасля пасольства Беларусі выдала заяву, у якой сказала, што Пуцін і Лукашэнка азнаёмяцца з вынікамі працы над праграмамі інтэграцыі і прымуць рашэнне па далейшых крокаў».

1 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, падпісаць дарожныя карты плануецца на Вышэйшым дзяржсавеце ў кастрычніку-лістападзе.

«Калі мы дамовімся канчаткова з прэзідэнтам Расіі 9-га, то 10-11-га ўрады збяруцца, разгледзяць, прымуць гэтыя праграмы. А потым мы зацвердзім на Вышэйшым дзяржсавеце», — сказаў тады Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня17

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня17

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць