Грамадства

Жыхар Міёрскага раёна атрымаў паўтара года калоніі за анекдот пра Лукашэнку і адно абразлівае слова

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вартаўніка-жывёлавода Міхаіла Лінтоўскага, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэкса), у судзе Міёрскага раёна адбыўся яшчэ 27 жніўня. Справу разглядала суддзя Ірына Яскевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла намесніца пракурора Міёрскага раёна Святлана Раманоўская.

Паводле абвінавачвання, Міхаіл Лінтоўскі 27 сакавіка 2021 года зняў на тэлефон відэа, у якім выкарыстаў у дачыненні да Лукашэнкі слова, якое «мае негатыўную ацэнку і ненарматыўную форму маўленчага выказвання, якое наносіць шкоду гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы, накіраванае на падрыў ягонага аўтарытэту, на фармаванне негатыўнага стэрэатыпу і адмоўнага вобразу Лукашэнкі, у выніку чаго, публічна абразіў прэзідэнта».

Пасля мужчына апублікаваў відэа на сваёй старонцы ў «Аднакласніках».

Як расказаў на судзе ўчастковы інспектар Андрэй Талапіла, які выступіў сведкам, пра ролік з абразамі на адрас Лукашэнкі яму паведамілі некалькі мясцовых жыхароў, якія пазванілі ў міліцыю. Па словах міліцыянта, у відэа было каля 800 праглядаў, калі ён вырашыў выклікаць следча-аператыўную групу для затрымання Міхаіла Лінтоўскага.

Сам абвінавачаны распавёў, што ў той вечар купіў два піва і пайшоў у госці да сястры, дзе яны разам выпівалі. Затым ён пайшоў на працу і распіваў там гарэлку, затым вярнуўся да сястры. Сядзелі і размаўлялі, што заробак маленькі, у адпачынак не адпускаюць. І тады ён зняў відэа на мабільны. У роліку распавёў анекдот пра Лукашэнку, а ў канцы абразіў яго, назваўшы дэбілам.

Ролік выклаў у «Аднакласнікі». Пазней хацеў выдаліць, пакуль ніхто не паглядзеў, але пайшоў на працу і забыўся. Потым прыехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго.

У абвінавачанага ёсць псіхічныя расстройствы і захворванне — лёгкая разумовая адсталасць, а таксама хранічны алкагалізм.

Суддзя вынес прысуд: 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачанага ўзялі пад варту ў зале суда. Таксама суддзя пастанавіла прыняць меры па прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць