Грамадства

65-гадовага мінчука другі раз за два месяцы пакаралі за каментары ў сацсетках

У судзе Партызанскага раёна Мінска вынесены прысуд 65-гадоваму Сяргею Барысёнку. Суд прызнаў яго вінаватым у абразе службовай асобы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што 13 снежня 2020 года Барысёнак праз «Аднакласнікаў» у адной з суполак пакінуў паведамленне пад фота старшага інспектара ДАІ М.Малахевіча, у якім утрымліваліся негатыўныя зняважлівыя выказванні.

Экспертыза палічыла гэты выраз абразай.

Барысёнак цалкам прызнаў сваю віну. Аднак зазначыў, што каментар пакінуў таму, што ў краіне чыніцца гвалт.

У выніку суддзя вынес наступны вырак: два гады хіміі. Таксама Барысёнак мусіць выплаціць матэрыяльную кампенсацыю 1 000 рублёў.

1 ліпеня яго ўжо каралі па гэтым жа артыкуле і прысудзіў яму два гады хатняй хіміі. Пацярпелым па справе быў участковы Міхаіл Жарыкаў.

9 снежня 2020 года Барысёнак пакінуў у адным з чатаў у «Аднакласніках» у дачыненні да міліцыянта таксама негатыўны каментар.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць3

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай79

Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране2

Пасадзілі айцішніка з літоўскай кампаніі. Падобна, за каментары і справу Гаюна4

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе3

Выратаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане львяняты могуць адправіцца ў Беларусь1

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар8

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне4

Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee8

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць3

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць