Грамадства

«Так, сапраўды мы пачалі больш секчы». Намеснік міністра лясной гаспадаркі адказаў на «фэйкі» пра неміласэрную вырубку лясоў

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка на прэс-канферэнцыі 15 верасня прызнаў, што высечка лясоў у краіне вырасла. Але яна, паводле яго слоў, запланаваная і абгрунтаваная.

Адказваючы на пытанне аб высечцы лясоў у Беларусі, Шатраўка пацвердзіў, што лясоў у краіне сталі секчы больш.

«Так, сапраўды мы пачалі больш секчы. Але секчы мы пачалі больш таму, што пачалі спець лясы», — сказаў ён.

Паводле яго даных, калі ў 1988 годзе ў рэспубліцы было 2,6% саспелых лясоў, то «зразумела, што практычна рыхтаваць няма чаго было. Сёння мы маем 18% саспелых лясоў». Адпаведна неабходна прыбіраць ураджай, які паспеў, што лясгасы і робяць.

Паводле слоў намесніка міністра, па кожным лясгасе раз у 10 гадоў складаецца праект вядзення лясной гаспадаркі, усе ўчасткі ляснога фонду алічбаваныя, спецыялісты ведаюць характарыстыку насаджэнняў на гэтых участках і для разліку бяруцца толькі саспелыя ўчасткі. Разлік вырабляецца па лясгасе на 100 гадоў, як будзе змяняцца лесасека ў залежнасці ад таго, як гэтыя лясы будуць спець, распавёў Шатраўка.

Паводле намесніка міністра, за апошнія 30 гадоў пастаянна расце плошча ляснога фонду, на сёння яна складае 9, 6 млн га, агульная плошча пакрытых лесам зямель — 8,3 млн га, і літаральна за апошнія пяць гадоў яна вырасла на 95 тыс. га.

Валянцін Шатраўка паскардзіўся, што блогеры, якія ўздымалі праблему высечкі лясоў, не прыехалі на прэс-туры, якія арганізоўваў у тым ліку і ён асабіста.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць