Грамадства

Дырэктара фірмы кінулі на 20 сутак у ізалятар за БЧБ-сурвэтку ў аўтамабілі 

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 16 верасня разбіралі адміністрацыйную справу, заведзеную за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» (арт. 24.23 КаАП) на прадпрымальніка Уладзіміра Пунько. На яго склалі пратакол за бела-чырвона-белую сурвэтку, якую супрацоўнік МУС пабачыў у салоне аўтамабіля Пунько. Суд палічыў гэта за «несанкцыянаванае пікетаванне» і адправіў уласніка аўто і сурвэткі на 20 сутак у мясцовы ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе «Віцебская вясна».

Справу разглядала суддзя Алена Цыганкова. Згодна з пратаколам, 2 верасня Уладзімір Пунько знаходзіўся на вуліцы Кірава ў Віцебску, кіруючы аўтамабілем Toyota, у якім на пярэдняй панэлі пад лабавым шклом знаходзілася палотнішча бела-чырвона-белага колеру. Тым самым, паводле пратакола, мужчына «наўмысна правёў адзіночны пікет без адпаведнага дазволу ўладаў».

Гаспадара машыны затрымалі 8 верасня, але праз суткі адпусцілі, а аўтамабіль арыштавалі і паставілі на паркоўку пры Чыгуначным АУС.

Уладзімір Пунько заявіў, што ў ягоным аўто ляжаў не бела-чырвона-белы сцяг, а простая сурвэтка, якой ён працірае пыл з лабавога шкла. Цэлы пачак такіх сурвэтак яму падарылі яшчэ ў маі.

«Дзе такія сурвэткі можна купіць?» — пацікавілася суддзя. «У Смаленску», — адказаў Уладзімір. Суддзя таксама зацікавілася, якімі асаблівымі якасцямі «валодаюць гэтыя сурвэткі». «Сухія ці вільготныя?» — удакладняла. І ў выніку прыйшла да высновы, што з дапамогай той сурвэткі мужчына яшчэ «праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне».

Пасля абвяшчэння вердыкту суддзі Цыганковай Уладзіміра Пунько ўзяў пад варту супрацоўнік міліцыі — проста на выхадзе з залы пасяджэнняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос15

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Усе навіны →
Усе навіны

«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце49

Рубіа: Трамп «траціць цярпенне» праз тое, што размовы з Пуціным не прыводзяць да завяршэння вайны16

Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі10

Бабруйскі завод пачаў прадаваць трактарныя дэталі праз Wildberries2

Навукоўцы прааналізавалі 100 тысяч экзаменаў і вызначылі найлепшы час для іх здачы1

Тры версіі «Багіні кахання Мільды» экспануюцца адначасова ў Мінску, Варшаве і Вільні1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары3

У Драздах гадамі не могуць прадаць дамы, звязаныя з набліжанымі да ўладаў людзьмі9

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос15

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць