Улада

Вызвалілі Канстанціна Уланава

Яго правяралі наконт датычнасці да справы Аўтуховіча.

Каля 17‑й актывіста КХП-БНФ Канстанціна Ўланава, якога правяралі на датычнасць да справы Мікалая Аўтуховіча, вызвалілі з ізалятара‑размеркавальніка на Акрэсціна.

Пра гэта паведаміла жонка актывіста Тацяна Уланава.

«Адвакат сказаў, што ніякага абвінавачання яму так і не выставілі. Ён быў падазраваны, і праверку скончылі. Зараз яго сын павязе дамоў. Канстанцін пачуваецца дрэнна, будзем выклікаць да яго лекараў і лячыць», — сказала жанчына.

Нагадаем, Канстанцін Уланаў быў затрыманы 8 ліпеня. З ім праводзіліся допыты і следчыя дзеянні ў справе Аўтуховіча. Падчас ператрусу ў доме Ўланавых міліцыянты забралі паляўнічую стрэльбу.

Уланаву 57 гадоў. І ён, былы вайсковец і ветэран вайны ў Аўганістане, і ягоная жонка, настаўніца фізікі, актыўна ўдзельнічалі ў Народным Фронце.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы13

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць