Грамадства

Крыніцы: «Еўраопт» выходзіць на ІРО ў Лондане

Як стала вядома «Нашай Ніве», на мінулым тыдні прадстаўнікі «Еўраопта» правялі стартавую прэзентацыю ў адной з заходніх фінансавых інстытуцый (імаверна, гаворка пра J. P. Morgan) з мэтай наняць яе як свайго інвестыцыйнага банкіра, правесці ацэнку магчымай вартасці кампаіі і вывесці яе на ІРО (Initial Public Offering) — іншымі словамі, прадаць свае каштоўныя паперы ў Лондане.

Раней «Еўраопт» ужо спрабаваў выйсці на ІРО ў 2018 годзе, але кампанію не задаволіла цана рэалізацыі акцый, якую прапанавалі брытанцы — яна была, як яны палічылі, занізкай. 

Як паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы», цяпер у «Еўраопта» можа не быць варыянтаў: у хуткім часе кампаніі неабходна будзе гасіць аблігацыі, размешчаныя ў Расіі. Пры гэтым аналітыкі сумняюцца, што гэта можна зрабіць беспраблемна. 

Раней у бізнэс-колах хадзілі чуткі аб перамовах «Еўраопта» і «Магніта» аб продажы беларускай сеткі. 

Чытайце таксама: Страты 126 мільёнаў, у бізнэс-колах кажуць пра магчымы продаж расійскаму «Магніту». Што адбываецца з Еўраоптам? 

Колькі можна выручыць за «Еўраопт» на ІРО? Аналітык Максім Адаскевіч ацэньваў кошт «Еўраопта» ў 300-500 мільёнаў. 

Праўда, выхад рытэйлера на ІРО будзе абцяжараны сітуацыяй у Беларусі — аналітыкі сыходзяцца на думцы, што вялікага дысконту «за знаходжанне на вулкане» не пазбегнуць. 

«Шанцы выйсці на біржу ў «Еўраопта» ў прынцыпе ёсць, бо гэта ўсё ж прыватная кампанія, з акцыянерамі, якія жывуць за мяжой, таму наўрад ці нават заходнія інвестары настолькі масава палічаць інвестыцыі ў «Еўраторг» непрымальнымі, як гэта было б, калі фінансаванне на заходніх рынках шукала беларуская дзяржава, — кажа «Нашай Ніве» фінансавы аналітык кампаніі Duff & Phelps Максім Адаскевіч. — Тым больш, што пасля пачатку палітычнага крызісу каціроўкі еўрааблігацый «Еўраторга» не падалі настолькі моцна, як каціроўкі дзяржаўных еўрааблігацый». 

«З іншага боку, бізнэс «Еўраопта» ўсё ж цалкам завязаны на Беларусі і дысконт за знаходжанне ў рызыкоўнай краіне будзе значны. Таму, думаю, што калі гэта будзе заходняя пляцоўка, ацэнка кампаніі можа зноў апынуцца недастатковай для бягучых акцыянераў.

Магчыма, «Еўраторг» збіраецца на Маскоўскую біржу (ці, што меней верагодна, але таксама тэарэтычна рэальна, на нейкую незаходнюю біржу), дзе такога значнага «беларускага дысконту» не будзе. 

Яшчэ адзін важны фактар паспяховасці магчымага выхаду на біржу і ацэнкі кампаніі — наколькі «Еўраторг» зможа «прадаць» інвестарам рост анлайн-бізнэсу, бо традыцыйная розніца ў Беларусі цяпер не расце ці нават падае, плюс «Еўраторг» абмежаваны ў развіцці антыманапольным заканадаўствам, якое ў Беларусі ў сферы рытэйла даволі жорсткае ў параўнанні з іншымі краінамі», — рэзюмуе Адаскевіч. 

Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць