Стала вядома, калі ў Беларусі будуць рабіць рэвакцынацыю пасля першага курса прышчэпак
Як заявіла першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, тэмпы вакцынацыі ўзрастаюць.
«У нас ёсць рэгіёны, якія набліжаюцца да 35 працэнтаў прышчэпленага насельніцтва — мы лічым ад агульнага насельніцтва, не выдзяляючы дзяцей. У нас ёсць і паліклінікі ў Мінску і рэгіёнах, якія прышчапілі ўжо больш за 50 працэнтаў насельніцтва старэйшага веку і тых, хто мае хранічныя захворванні. Гэта сёння наша галоўная задача», — сказала намеснік міністра.
Яна дадала, што ўчора міністр Дзмітрый Піневіч падпісаў загад аб змене падыходаў да рэвакцынацыі.
«Мы будзем яе рабіць праз 6 месяцаў — год пасля поўнага курса вакцынацыі. Усё будзе залежаць ад стану здароўя пацыента, наяўнасці або адсутнасці хранічных захворванняў», — сказала Алена Богдан.
Каментары