Грамадства

У Беларусі зарэгістраваны новы штам каранавіруса — дэльта-лайт

«У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі ўсталёўваць хаджэнне такога штама, як дэльта-лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя», — расказаў у эфіры «Беларусь-1» намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка.

Намеснік міністра заўважыў, што для дэльта-штама характэрная вялікая кантагіёзнасць, то-бок вірус здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека. «Раней мы казалі, што дастаткова 15 хвілін і больш, то цяпер патрабуецца да 15 хвілін, можна знаходзіцца побач з хворым чалавекам літаральна нейкія хвіліну-дзве», — сказаў ён.

Больш за тое, усё часцей захворваюць людзі 30-39 гадоў і 40-49 гадоў. «Мы адзначаем, што па Мінску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў», — заўважыў Аляксандр Тарасенка.

Ёсць адрозненні і ў клінічных праявах захворвання. У прыватнасці, калі раней пік інфіцыраванасці прыходзіўся на 7-8-ы дзень (зыходзячы з вынікаў ПЛР), то на сёння гэта 3-4-ы.

«Усё-ткі дэльта-штам уносіць карэкціроўкі ў хаду захворвання, у тым ліку яго працягласць», — удакладніў Аляксандр Тарасенка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»1

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус14

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

Расія ўводзіць спіс машын, дазволеных як таксі. Збольшага ламачча ламаччам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць