Грамадства

«Файзер, Файзер», — усе крычаць. Лукашэнка зноў выказаўся па сітуацыі з каранавірусам

На нарадзе з Саўмінам Аляксандр Лукашэнка закрануў і сітуацыю з каранавірусам. 

Лукашэнка заявіў пра спад захворвання і сказаў пра неабходнасць паступова вяртаць да звычайнай працы тыя клінікі, якія раней былі перапрафіляваныя пад лячэнне з кавідам, піша БелТА.

«Трэба, Раман Аляксандравіч (Галоўчанка), уводзіць у нармальную працу бальніцы — вызваляць ад кавіду, дзе былі задзейнічаны аддзяленні, койкі і бальніцы. Хай бальніцы ў поўным аб'ёме прыступаюць да планавых маніпуляцый, аперацый і дапамогі людзям. Тэрапеўтычныя аддзяленні хай займаюцца тэрапіяй, анкалагічныя — анкалогіяй.

Трэба канцэнтраваць у адной-дзвюх, трох-чатырох бальніцах Мінска кавідных хворых і іх лячыць. А астатнія бальніцы вымыць, вычысціць, і няхай займаюцца планавымі маніпуляцыямі», — паставіў задачу Лукашэнка.

Аднак ён таксама сказаў пра тое, што не варта расслабляцца.

«Не расслабляйцеся. Мы зноў жа не ведаем, як паводзяць сябе гэтыя вірусы. Мы яшчэ не ведаем, як адгукнецца на нашым грамадстве грып. Яго цяпер няма, нават адзінкавых (выпадкаў). Кавід, як мы казалі, здушыў грып. Але мы не ведаем, як будзе далей. Таму расслабляцца ні ў якім выпадку нельга», — падкрэсліў Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу ён даручыў звярнуць на сітуацыю ў Мінску, дзе, па яго даных, дастаткова шмат пацыентаў з цяжкім цячэннем хваробы.

«Я ўжо папярэдзіў учора ўвечары міністра аховы здароўя і ўсіх адказных, асабліва вас, Наталля Іванаўна (Качанава), з Кухаравым, якія адказваюць за Мінск, — цяжкахворыя і смяротнасць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Цяжкахворых вельмі шмат. Таму звярніце на гэта ўвагу».

«Два мільярды даляраў на пандэмію літаральна за два з лішнім гады. А з нікога не ўзялі ні капейкі за лячэнне, вакцынацыю, тэставанне. Ніхто ж грошай не плаціць. А гэта не дастаецца. Усе крычаць: «Файзер! Файзер!» А ніхто не спытаў, за колькі нам флакончык гэтага «Файзера» прапануюць. Ад 20 да 30 даляраў толькі за адну ін'екцыю! У нас свая вакцына напалову танней. Тое ж самае і тэставанне. Таму не трэба крычаць. Дактары ведаюць, чым лячыць і вакцынаваць. У нас добрыя вакцыны, не горш, чым «Файзер», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў: выбар прэпарата пры вакцынаванні ўжо набыў палітычную афарбоўку. «Ужо пачалася вайна вакцын. Гэта ж велізарныя грошы, таму кожны хоча ўцюхаць сваю.

 І нашы збеглыя закрычалі: «Файзер! Файзер!» На старце стаяць, гатовыя калясіць па Еўропе. Туды ж са «Спутнікам» не пускаюць, не прызнаюць. Патрэбны «Файзер», «Мадэрна», «Джонсан і Джонсан», «АстраЗенека». Яшчэ раз падкрэсліваю: спецыялісты ведаюць, якую вакцыну мы павінны выкарыстоўваць», — адзначыў ён.

Лукашэнка распарадзіўся прывезці мігрантам сухіх дроў і прыгразіў перакрыць газ у Еўропу. Што яшчэ

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос3

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Усе навіны →
Усе навіны

Тры версіі «Багіні кахання Мільды» экспануюцца адначасова ў Мінску, Варшаве і Вільні1

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары3

У Драздах гадамі не могуць прадаць дамы, звязаныя з набліжанымі да ўладаў людзьмі9

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot2

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос3

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць