Прынамсі 27 мігрантаў патанулі, накіроўваючыся да берагоў Вялікабрытаніі з Францыі на лодцы праз праліў Ла-Манш. Сігнал бедства падалі рыбацкія судны, якія знаходзіліся непадалёк, паведамляе Бі-бі-сі.
Брытанскія і французскія ўлады, нягледзячы на надыход ночы, праводзяць аперацыю па выратаванні, у якой задзейнічаны судны і авіяцыя.
Пра трагедыю паведаміў французскі ўрад. Прэм'ер-міністр Жан Кастэкс заявіў, што яна стала вынікам злачыннай кантрабанды людзьмі.
Па даных Бі-бі-сі, іміграцыйныя ўлады Дуўра даставілі ў сераду на бераг частку мігрантаў, якім удалося дабрацца да Брытаніі на маленькіх лодках. Агулам спробу перасекчы Ла-Манш у сераду распачало каля 25 малых судоў.
Раней у лістападзе быў усталяваны новы рэкорд, калі за адзін дзень у Брытанію па моры прыбыло больш за тысячу мігрантаў.
Ла-Манш лічыцца самым ажыўленым марскім маршрутам у свеце, і на ім часта гінуць людзі, якія на свой страх і рызыку пускаюцца ў плаванне на надзіманых лодках. Толькі за апошнія тыдні, не лічачы сённяшняга выпадку, у праліве загінула прынамсі 10 чалавек.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары