Літаратура

Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец

Сёння адбылося ўручэнне прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу па-беларуску, выдадзеную ў 2020 годзе. Упершыню першае месца атрымала жанчына.

Першае месца заваявала Евы Вежнавец (псеўданім журналісткі Святланы Курс) за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»

Другое месца ў Тані Скарынкінай за кнігу «Райцэнтр». Другое месца — гэта творчая стыпендыя на месяц на шведскім востраве Готланд. 

Трэцяе месца атрымаў Сяргей Абламейка за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

Алкагалічка вяртаецца з Нямеччыны на пахаванне бабулі-варажбіткі — а там цені мінулага. Пісьменніца Ева Вежнавец расказвае пра сваю новую кнігу

***

Цырымонія ўручэння прайшла сёлета ў Варшаве, у Калоннай залю Універсітэта і транслявалася анлайн.

У кароткі спіс 10-га юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця ўвайшлі шэсць кніг:

Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020

Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020

Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020

Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020

Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020

Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020.

Сёлета ў журы былі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.

***

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько  «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў  «Танцы над горадам» (2018), Ілля Сін «Libido» (2019), Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (2020).

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца ліквідаваныя беларускімі ўладамі Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў, пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

«Я зразумела, што магу вымыць любую дупу». Пісьменніца Святлана Курс на час пандэміі пайшла працаваць сацработніцай

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць