Культура

Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы

Пісьменнік Уладзімір Някляеў выдаў новы раман «Гэй Бэн Гіном». З палітычных прычынаў гэты твор не ўдалося выдаць у Беларусі, ён з'явіўся у Польшчы, адкуль аўтар і пачаў цыкл прэзентацый, учора першая з іх адбылася ў Кракаве, паведамляе Польскае радыё.

Фота Яраслава Іванюка

«Раман стаў актуальны, бо вярнулася тое, што, здавалася, назаўсёды засталося ў гісторыі. Сённяшняе пакаленне беларусаў паўтарае лёс пакалення сталінскіх часоў. Гадоў рэпрэсій, ахвярмі якіх сталі найлепшыя сыны і дочкі Беларусі. У тым ліку нацыянальны геній Янка Купала, пра жыццё і гібель якога раман.

Шмат хто пытае пра назву кнігі: што яна азначае? У перакладзе гэта «Геена вогненная». Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…» — пiша Уладзімір Някляеў у Фэйсбуку.

Фота Яраслава Іванюка

Расклад прэзентацый па месцы і часе:

26.11., пятніца, Вроцлаў — Wrocławski Dom Literatury «Klub Proza», Przejście Garncarskie 2, godz. 18:00

27.11., субота, Познань — Centrum Kultury Zamek Sala Wielka, ul. Św. Marcin 80/82, godz. 16.00

28.11., нядзеля, Гданьск — Miejski Teatr Miniatura, aleja Grunwaldzka 16, godz. 15:30

29.11., панядзелак, Варшава — ul. Kryniczna 6, godz. 18:00

30.11., аўторак, Лодзь — Dom Literatury, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00

01.12., серада, Беласток — Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00

02.12., чацвер, Бельск Падляскі — Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00

03.12., пятніца, Вільня — Саюз пісьменнікаў Літвы, вул. К. Сірвідо 6 (К.Sirvydo 6), 17.00

04.12., субота, Вільня — Беларускі дом, Vilniaus g. 20, 17:00

Раман мае дзве галоўныя сюжэтныя лініі. Цэнтральны герой першай — Янка Купала, жыццё якога абарвалася ў чэрвені 1942 года ў сталіцы савецкай імперыі ў выніку падзення ў лесвічны пралёт гатэля «Масква». Дакументы пра смерць Купалы дагэтуль засакрэчаныя, што дае падставы для некалькіх версій, хоць большасць даследчыкаў пагаджаюцца, што гэта было арганізаванае спецслужбамі забойства.

Галоўны герой другой сюжэтнай лініі рамана — малады беларускі паэт Віктар Магер, студэнт маскоўскага Літаратурнага інстытута, які вядзе багемнае жыццё, крыху дысідэнцтвуе, але найбольш франдзіруе, што выяўляецца і ў яго працы качагарам. Выпадковае знаёмства, а затым інтымныя стасункі з Ганнай, дачкой аднаго з кіраўнікоў СССР, набліжаюць Магера да ўлады і нараджаюць у яго фантазіі пра магчымасць паўплываць на далейшы ход савецкай гісторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць