Музыка

Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 

Нягледзячы на цёмны час для беларускай культуры, яна не стаіць на месцы. Падрыхтавалі для вас падборку музычных навін, а таксама новых альбомаў, кліпаў і песень, якія выйшлі ўвосень.

Якія навіны ў індустрыі?

▪️ 2 верасня быў затрыманы дыджэй Аляксандр Багданаў, больш вядомы як Papa Bo.

Яго затрымалі ў культурным цэнтры «Корпус», разам са сцэнографам Максімам Круком і арганізатаркай імпрэз Лізаветай Неўмяржыцкай.

Спачатку ўсім траім прысудзілі суткі, але па іх сканчэнні Багданаў і Крук на волю не выйшлі. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

▪️ У кастрычніку па БТ пачаўся паказ беларускага «X-фактара».

У нашым артыкуле, які мы зрабілі разам з экспертам Сяргеем Будкіным, сфармулявалі галоўныя пытанні да рэалізацыі Белтэлерадыёкампаніі.

▪️ Беларусь зноў прапусціць «Еўрабачанне».

У спісе краін-удзельніц папулярнага конкурсу Беларусі няма. Нагадаем, сёлета БТ хацела накіраваць на конкурс гурт «Галасы ЗМеста», але Еўрапейскі вяшчальны саюз забаніў абедзве версіі конкурснай песні. А пасля і БТ выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

▪️ 29 кастрычніка 3 гады хіміі атрымаў дудар Зміцер Шыманскі, удзельнік гурта «Яварына».

Яго разам з удзельнікамі гурта Irdorath затрымалі 3 жніўня. Пасля суда Шыманскі з'ехаў з Беларусі.

«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны

▪️ 17 лістапада памёр Сяргей Філімонаў, аўтар і вядучы вядомай перадачы «Відзьмо-невідзьмо». 

Праграма з'явілася на БТ у 1992 годзе. У ёй расказвалася пра сусветны шоу-бізнэс, навінкі кіно і музыкі. Філімонаву было 62 гады.

10 альбомаў і сінглаў восені

Хочам адзначыць 10 рэлізаў, якія пабачылі свет у папярэднія тры месяцы. Сярод іх як доўгачаканыя навінкі топаў, так і цікавыя дэбютнікі.

Pomidor/OFF — Разьвітаньне з радзімай

Да гадавіны Ночы расстраляных паэтаў Аляксандр Памідораў выдаў сінгл з дзвюх песень. Выданне стала магчымым пры падтрымцы Беларускай рады культуры.

Bez.not — Не рви нервы

Як характарызуюць альбом музыкі, «Не рви нервы» — гэта вінегрэт эмоцый, якія спелі дзесьці на завуголлі падсвядомасці вельмі доўга і, нарэшце, дачакаліся свайго нараджэння.

NAVIBAND — Однажды

У пачатку восені адзін з найбольш вядомых беларускіх поп-гуртоў парадаваў сваіх прыхільнікаў новым пазітыўным сінглам.

Петля Пристрастия — Не тот человек

«Галоўнай тэмай альбома з’яўляецца тэма развітання і вечнай разлукі з сабой ранейшым, са старым светам, са здароўем, у некаторым сэнсе, а таксама з усімі, для каго падарожжа скончылася. Мы запісалі гэта ў дастаткова складаных умовах і фізічнага, і псіхалагічнага характару, цяпер рады падзяліцца сваёй маленькай перамогай. Пачастуйцеся пладамі беларускай восені, якія забрадзілі», — піша група пра навінку.

Polyn — Ледокол

Polyn — гэта прыклад айчыннага супергурта, у які ўвайшлі вядомыя музыкі: Аляксей Ванчук ды Сяргей Краўчанка з Port Mone, а таксама Ілля Чарапко-Самахвалаў з ужо згаданай вышэй «Петли Пристрастия».

«Ледокол» — гэта халодная гісторыя аб алкагольнай залежнасці і ўнутранай самаізаляцыі, якая дакладна трапляе ў адчуванне сённяшняга дня.

Бяз Назвы — Маякі

Гурт Алеся Лютыча апублікаваў сінгл «Маякі» пра надзеі і святло, пра сапраўдную блізкасць. Музыканты ўпэўненыя, што з падтрымкай сяброў атрымаецца ўсё — нават немагчымае.

Ань Хітрык band — Тень

Апошні раз былая актрыса Купалаўскага і салістка гуртоў «Детидетей» ды «S°unduk» Ганна Хітрык давала канцэрт больш за чатыры гады таму, яшчэ да эміграцыі ў Ізраіль. Восенню 2021 года прыхільнікі яе творчасці нарэшце дачакаліся новых песень: новы альбом не такі пазітыўны, як ранейшыя, але поўны цеплыні, надзеі і веры ў чалавека.

Dlina Volny — Dazed

Беларускі англамоўны гурт сабраў у сваім альбоме пачуцці і ўспаміны за апошнія гады, а таксама ўвасобіў у ім цёмныя фантазіі. 

Бакей — BELMO

Пасля эксперыментаў з поп-музыкай Бакей вяртаецца ў рэп і выпусціў міні-альбом.

CHORNABROVA — Слова

Акцёрка і спявачка Паліна Дабравольская запісала дэбютны альбом, хаця прызналася ў сацыяльных сетках, што «заўсёды сабе казала, што не здольная пісаць музыку і што я ніколі не змагу напісаць нават адну песню». Chornabrova кажа, што робіць музыку ад сэрца і заўсёды для гледача/слухача.

А якія кліпы выйшлі?

Восень была досыць ураджайнай на музычныя відэа. У наш топ мы выбралі пяць.

Zakharik — Тайна

Спявачка Саша Захарык і прадзюсар Яраслаў Таміла заснавалі праект ZAKHARIK, у якога выйшаў першы сінгл «Тайна». Песню ўхвалілі Іван Дорн і Аляксандр Гудкоў. 

Yann Zhanchak — Живой

Ян Жанчак напісаў песню пасля таго, як ягоныя любімыя музыкі памерлі, не справіўшыся са шкоднымі звычкамі. У выніку атрымаўся трэк пра вечную гульню з самім сабой.

РСП — Серый квадрат

У апошні дзень лета РСП выдалі альбом «Ашчушчэнія», а восенню знялі відэа на адну з песень. 

TryNici — Царкоўка

Прэм’ера кліпа на купальскую песню ад праекта TryNici (у ім удзельнічаюць Маргарыта Ляўчук, Сяржук Доўгушаў і Іван Кірчук) мусіла адбыцца яшчэ ўлетку 2020 года, але сумныя падзеі ў Беларусі перашкодзілі рэлізу. 

БАК — Зямля

«Зямля» — вынік калабу мастака Doctor Oy, Міхаіла Дайлідава і Мікіты Арлова, якіх шырокая публіка ведае па праектах Michael Dailida і «СОЮЗ». Гэта твор пра перажыванне, зняволенне, адзіноту і, безумоўна, надзею на лепшае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь48

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць