Эканоміка

«У Сербіі «ўзнікне» вялікі сырны завод». Як беларускія контрсанкцыі ацэньваюць прадстаўнікі буйнога рытэйлу

Пастанова аб контрсанкцыях у дачыненні шэрагу прадуктаў з ЕС, ЗША, Канады і яшчэ сямі краін выклікала шмат размоваў і пытанняў. Ці застануцца імпартныя тавары са спісу на паліцах, што будзе з коштамі? Прадстаўнікі буйнога рытэйлу, з якімі пагаварыла «Наша Ніва», перакананыя: тавары зусім з паліц не знікнуць, але кошты могуць падрасці.

«Я так разумею, што ў мадэлі гэтых санкцый кіраваліся ўзорам Расіі — забараняць толькі тое, што ў нейкай форме робіш сам, каб не аказаліся пустымі паліцы, — кажа прадстаўнік сеткі, якая знакамітая сваім шырокім рыбным асартыментам. — Такая квінтэсенцыя даўняй думкі чыноўнікаў аб абсалютным імпартазамяшчэнні.

Я чуў, што дыскусія вялася і пра забарону дзіцячага харчавання, але не забаранілі, бо відавочна не можам самі напоўніць рынак.

Рыбу таксама не забаранілі — у нас пад 80 імпарцёраў, а ў саміх мора няма, гэта была б катастрофа і адсутнасць рыбы на рынку, а таксама ў перапрацоўшчыкаў.

У адрозненне ад Расіі, якая можа дазволіць сабе забараніць увоз морапрадуктаў, бо мае ўласнае мора і вытворцаў».

«Ясна, што санкцыі прыводзяць да павышэння цэн і вузкасці асартыменту — гэта заўсёды, — кажа іншы менеджар рытэйлу. — А наступствы я бачу такія: знізіцца, напрыклад, доля харчовага турызму з Расіі (багацеі і сярэдні клас вельмі актыўна ездзілі да нас паесці таго, чаго няма ў іх).

Відавочна, будзе нейкая спроба перадзелу рынку. Яна можа, на маю думку, прывесці да масавых пасадак чыноўнікаў МАРГ у нейкай сярэдняй перспектыве. Бо прынцып кваціравання — ён непразрысты, суб'ектыўны. Каму даваць? А каму не даваць? Следства, як той казаў, разбярэцца. Трэба назіраць, хто будзе атрымліваць квоты.

Агулам жа, знікнуць ці моцна вырастуць у цане польскія яблыкі, мандарыны — гэта з адчувальнага. Думаю, адсутнасць сыроў ці італьянскіх каўбас рынак не заўважыць — і так вельмі вузкае кола было аматараў, якія маглі дазволіць сабе якасныя імпартныя прадукты. Беларусы сапраўды тут змогуць замяніць лінейкі прапановаў. Забарона паставак сырых малочных і мясных тавараў, я лічу, будзе не вельмі адчувальная, бо Рассельгаснагляд кантралюе тое, каб беларусы нідзе не «лявачылі».

Пагрозы рытэйлу, які зарабляе на аб'ёмах продажаў, суразмоўцы не бачаць.

«Я пакуль не бачу прычын, чаму гандлёвыя сеткі нешта згубяць — рытэйлу па барабане, ён заменіць адны пазіцыі іншымі, — гаворыць наш суразмоўца. — Я бачу, што моцна пацярпяць рэстараны, якія займалі нішу прэміяльнай кухні, бо ім давядзецца замяняць якасныя прадукты мясцовымі. Вось для іх гэта праблема, у адрозненне ад рытэйлу.

Але ў сухім астатку за ўсё заплаціць спажывец, бо я не думаю, што прадукты возьмуць і знікнуць. Я хутчэй стаўлю на тое, што паслязаўтра ў Сербіі «з'явіцца» вялікі сырны завод, і вялікі мясны завод, з налепкамі якога да нас спакойна будзе ісці санкцыйная прадукцыя.

Сербія, Турцыя, стануць для Беларусі тым, чым Беларусь стала для Расіі пасля ўвядзення іх санкцый».

«У мяне пакуль пытанне, і я не бачу ўцямнага адказу, ці забяспечым мы грамадзян мандарынамі на Новы год? А таматамі? — працягвае ён. — Нават тое, што афрыканскае, пераважна набываецца ў Еўропе. А таматы і мандарыны — толькі іспанскія, з мараканскімі пакуль праблемы, — сказаў чалавек, які спецыялізуецца на садавіне. — Бачу выйсце ў тым, што будзем завозіць праз іншыя краіны, гэта самае відавочнае, бо ні хурма, ні мандарыны ў Беларусі не растуць. Але падымуца цэны за кошт выцягвання лагістычных ланцужкоў».

Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?

З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый

Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%6

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць