Грамадства

Асуджаны за рэпост уладальнік крамы беларускай сімволікі ў Баранавічах распавёў аб сваім арышце і вызваленні

Прадпрымальніка і вядомага ў горадзе актывіста Юрыя Казакевіча затрымалі ў канцы лістапада. Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў і асудзілі на 15 сутак. Пасля вызвалення ён распавёў Intex-press, як гэты арышт адбіўся на ім і яго жыцці.

Падставай для затрымання, ператрусу і арышту, па словах Юрыя Казакевіча, стаў рэпост «цалкам бяскрыўднай навіны» аднаго з беларускіх парталаў, прызнанага з нядаўняга часу ў Беларусі экстрэмісцкім, зроблены 14 месяцаў таму. За гэта мужчыну пасадзілі на 15 сутак, а відэа яго допыту, на якім ён распавядае пра сябе і прычыны затрымання, выклалі ў інтэрнэт.

— Следчы сказаў, што відэа трэба запісаць для ўнутранага карыстання, каб у выпадку чаго можна было зразумець, у каго што канфіскоўвалі. Таму я не чакаў, што яно будзе ў інтэрнэце, — распавёў Юрый Казакевіч. — Да практыкі апублікавання такіх відэа я стаўлюся рэзка адмоўна. Але да таго, што выклалі відэа са мной, паставіўся спакойна, бо не сказаў нічога, што зганьбіла б мяне ці магло б нашкодзіць камусьці іншаму.

З ІЧУ Баранавіцкага ГАУС, дзе адбываў прызначанае судом пакаранне, Юры выйшаў на пачатку снежня.

— Гэтыя 15 сутак сталі штуршком для змены іміджу. Я схадзіў у барбершоп, за час арышту схуднеў на чатыры кілаграмы, — кажа Юрый Казакевіч.

Выйшаўшы з ІЧУ, актывіст даведаўся, што пакуль сядзеў «на сутках», нехта ў Баранавічах збіраў для яго грошы, нібыта на перадачу ў ІЧУ. Але паколькі ніякай перадачы ў выніку ён не атрымаў, а асоба, якая збірала, нікому са знаёмых не вядомая, Юрый мяркуе, што хтосьці мог проста скарыстацца сітуацыяй у асабістых мэтах.

Цяпер Юрый Казакевіч імкнецца ўліцца ў звыклы рытм жыцця. Ён вярнуўся ў сваю краму, але справы там, па яго словах, ідуць не вельмі, бо людзі настолькі напалоханыя, што даходзіць да абсурду.

— Людзі баяцца купіць белую сукенку з чырвонай вышыўкай або нават чорную маску, на якой вышыты чырвоны сімвал, — распавядае ён. — Гэта дзіўна, бо ў маёй краме ў тым ліку прадаецца і прадукцыя дзяржаўнага прадпрыемства — Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, якую можна знайсці ў многіх дзяржаўных крамах па ўсёй краіне.

Нягледзячы на тое, што Юрый цяпер на свабодзе, ён кажа, што не адчувае сябе ў бяспецы.

— Ні аб якой упэўненасці ў заўтрашнім дні ў наш час не можа ісці гаворкі. Я, як і многія іншыя людзі, разумею, што ў любы момант можа адбыцца ўсё што заўгодна. І гэта зусім не залежыць ад таго, праяўляў ты нейкую актыўнасць на працягу апошняга года ці не. Для абвінавачвання дастаткова перапосціць рэцэпт навагодняга салата з «няправільнай» крыніцы, — рэзюмуе ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць