Свет

Дзецям з анкацэнтра ў Маскве прывезлі ў падарунак ад папулярнай перадачы пустыя скрынкі

Пацыенты анкалагічнага цэнтра імя Блахіна ў Маскве атрымалі ў падарунак на Новы год ад праграмы Першага канала «Модны прыгавор» пустыя скрынкі. Пра гэта ў Інстаграме распавяла валанцёрка Вікторыя Бірукова.

Паводле яе слоў, год таму яна ўдзельнічала ў перадачы, пасля чаго прадстаўнікі «Моднага прыгавору» прапанавалі перадаць у анкацэнтр навагоднія падарункі дзецям у рамках дабрачыннай акцыі, піша meduza.io.

Ад праграмы ў бальніцу прыязджалі Дзед Мароз са Снягуркай, якія пакінулі чатыры мяхі падарункаў. «Якое ж было маё здзіўленне, дакладней сказаць — шок, калі ў мяшках апынуліся пустыя сэты каробак, без падарункаў дзецям! Шмат розных набораў каробак, складзеных па прынцыпе матрошкі — адна ў іншую», — напісала Бірукова.

Валанцёр сказала, што арганізатары акцыі перад ёй ніяк не папрасілі прабачэння, толькі заявіўшы, што падарункі ў іх скралі і яны будуць звяртацца ў паліцыю.

«Не перадаць, як мне было горка і сорамна за такі ўчынак перадачы… Расчараванне ў людзях, неразуменне, чаму і як так можна было паступіць не проста з дзецьмі, а з дзецьмі, якія змагаюцца за сваё кволае жыццё… Я не ведаю, як усё гэта растлумачыць. Як па мне, такі ўчынак — гэта сапраўды прыгавор… толькі не модны, а бесчалавечны…»

Прадзюсар «Моднага прыгавору» і генеральны дырэктар кампаніі «Чырвоны квадрат» Ілля Крывіцкі папрасіў прабачэння за тое, што адбылося, і паабяцаў даслаць новыя падарункі 3 студзеня. У каментарыі выданню «Пад'ём» ён заявіў, што дзецям падарылі пустыя каробкі памылкова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць