Інтэрнэт і СМІ

Самы зручны VPN. Расказвае практык

Як рэдактар «Нашай Нівы», я вымушаны карыстацца VPN-ам увесь час. У нашых умовах гэта прафесійная патрэба. Я прыйшоў да высновы, што на камп’ютары, ноўтбуку сама зручна — проста паставіць сабе браўзер Opera.

У ім ёсць выключна зручная функцыя. Выбіраеш «прыватнае акно» (яго на іншых браўзерах яшчэ называюць «рэжым інкогніта»:

А ў ім злева ад акенца, дзе набіраем адрас сайта ёсць такі пераключальнік-паўзунок «Уключыць VPN»

І «выключыць VPN»:

Я, калі працую, проста трымаю Оперу з VPN — уключаным.

Такім чынам я без затрат часу праглядаю старонкі, даступныя ў Беларусі толькі праз VPN. Я працую ў Сафары са звычайнымі старонкамі, а, як толькі трэба залезці праз VPN, пераходжу ў Оперу.

Гэта добра і тым, што не трэба спампоўваць ніякі VPN сабе на камп’ютар.

У Оперы можна ўключаць VPN і ў звычайным акне, не ў прыватным, але ў прыватным плюс яшчэ ў тым, што там таксама аўтаматычна вычышчаецца гісторыя наведванняў, не трэба гэтага рабіць уручную.

Хуткасць пры падключэнні праз VPN Оперы цалкам добрая, відэа нармальна глядзець. VPN Оперы падключаецца стабільна праз проксі ў Швецыі. Але можна выбіраць сабе і проксі любой іншай краіны.

«Опера» — браўзер, распрацаваны нарвегамі, ён якасна працуе, не горш за Хром, Фаерфокс і Сафары. 

Каб паставіць яго сабе на камп'ютары ці ноўтбуку, проста заходзім на сайт Opera.com і націскаем «Загрузіць Оперу».

У некаторых версіях браўзера Google Chrome таксама прысутнічае бясплатны VPN.

Для яго актывацыі неабходна націснуць на значок «расширения» у правым верхнім куце, выбраць VPN.

Адно націсканне — і VPN актыўны.

У мабільнай версіі Оперы на Андроідзе VPN уключаецца ў наладах.

Працуе VPN і ў мабільнай версіі Оперы на iOS, вы знойдзеце функцыю ў наладах. 

Калі ж усталёўваць VPN на мабільніку, магу парэкамендаваць ProtonVPN. Ëн створаны той жа камандай, якая робіць вельмі надзейны Protonmail

— актывістамі, якія базуюцца ў Швейцарыі, і з разлікам, каб ім карысталіся людзі ў дыктатарскіх краінах. У ProtonVPN ёсць бясплатная і платная версіі. Бясплатная — нармальная, платная забяспечвае большую хуткасць, але для звычайных патрэб чытання навін і прагляду Ютуба бясплатнай цалкам дастаткова.

VPN — добрая штука, нават кітайцы нічога не могуць з ім зрабіць. Увесь Кітай сядзіць у інтэрнэце праз VPNы. 

Чытайце таксама: Інтэрнэт з дапамогай VPN — ці насамрэч гэта бяспечна?

Вось тут мы можна прачытаць пра VPN больш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць