Грамадства

Сышоў у адстаўку суддзя, які адмовіўся судзіць палітвязня па спушчаным зверху артыкуле. Падрабязнасці

На pravo.by з'явіўся ўказ аб вызваленні і прызначэнні суддзяў. Адзін з нешматлікіх адметных момантаў у ім — вызваленне ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда Дзмітрыя Цыкала. Па ўласным жаданні. У гэтай гісторыі ёсць адметнасць. 

Кар'ера суддзі пайшла ўніз пасля таго, як адбылася дзіўная замена Дзмітрыя Цыкала на Пятра Арлова ў разглядзе справы палітвязня Ціхана Осіпава

Осіпаву прысудзілі 11 год калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у «масавых беспарадках», «замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «заведама ілжывы данос». 

У ноч з 10 на 11 жніўня Осіпаў наехаў на сваёй машыне на сілавікоў, якія разганялі дэманстрантаў. А потым утапіў машыну ў вадзе і заявіў, што яе скралі. Замена суддзі па ходу справы — экстраардынарная з'ява для беларускіх судоў.

Як вядома «Нашай Ніве», гэты кейс мае перадгісторыю: Цыкал упёрся з кваліфікацыяй, заявіўшы, што не бачыць у справе замаху на забойства, а таму, маўляў, будзе разглядаць справу як арт. 364 КК «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». 

Пасля гэтага яго замянілі. 

Далей Цыкал трапіў у зліў органаў прапаганды ГУБАЗіКа: у арыштаванага экс-пракурора Яўгена Бабака на тэлефоне знайшлі перапіску з Цыкалам, якую той не выдаліў. 

Ці маюць гэтыя падзеі сувязь з адстаўкай Цыкала, невядома, але сам ён напісаў заяву на звальненне ў жніўні 2021-га і чакаў паўгода да адстаўкі. 

Паводле базы маніторынгу незаконных судовых рашэнняў, у Цыкала было два разгляды апеляцый па 23.34 у 2020 годзе — ён пацвердзіў рашэнні аб 20 і 25 базавых велічынях штрафу, вынесеных беларусам раённымі суддзямі. 

Да 2020 ён прысуджаў штрафы за палітычную актыўнасць Змітру Дашкевічу, Паўлу Вінаградаву, Леаніду Кулакову. А таксама даваў суткі ўдзельнікам Дня Волі — 2017.

Бацька Цыкала — былы намеснік дырэктара Музея Айчыннай вайны ў Мінску.

«Наша Ніва» патэлефанавала Дзмітрыю Цыкалу. Ëн адмовіўся ад каментароў.

Скончыў жыццё самагубствам палітвязень Дзмітрый Дудойць

Каментары

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць