Літаратура

Што пачытаць у жніўні?

Cучасны Менск, бітма-набіткаваны гарадскімі легендамі, цяпер, здаецца, дачакаўся свайго летапісца. Летапісец трапіўся несамавіты і бесшабашны...

Трэба брацца за галаву і завязваць з прыгодамі. Праз два гады будзе дваццаць сем - узрост, ведаеце...

Але грошай па-ранейшаму бракуе, сонца як заўжды завабна ўсміхаецца, а менчучкі такія ж няўрымслівыя каханкі.

Эратычна-нецвярозыя прыгоды лірычнага героя Майкла Галдзянкова працягваюцца. Ён (у сэнсе лірычны герой, а не пісьменнік Майкл Галдзянкоў) – колішні ўдзельнік сэксуальнай рэвалюцыі сярэдіны 90-х і містычных падарожжаў на возера Балдук, цяпер, скончыўшы мінскі ін'яз, на вольных хлебах сталічнага журналіста. Пасля кнігі «Полёта дубовога листа» прыспела чарга новай порцыі менскіх прыгодаў – найглабальнейшага і найсур’ёзнейшага рамана «Гуано Жар-Птицы».

Кніга перасыпананая беларусізмамі, мінскізмамі, гультаізмамі і алкагалізмам. Калідоры рэдакцыяў «Знаменкі» і «Прессболу», клуб «Графіці», усюдыісная міліцэйскія нарады і гарадскія фрыкі, мітынгі перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года. Зухаватыя прыгоды вясёлых гультаёў у аздабленні сталічных дэкарацыяў і персанажаў. Менск, бітма-набіткаваны гарадскімі легендамі, цяпер, здаецца, дачакаўся свайго летапісца пачатку дваццаць першага стагоддзя. Летапісец трапіўся несамавіты і бесшабашны, за што яму тлусты дзякуй ад чытачоў.

«Кніга пісалася, калі я працаваў у рэдакцыі «Знамя Юности» ў 2002-2003 годзе, - кажа Майкл Галдзянкоў, - Гэта быў час стагнацыі грамадства, нейкі брэжнеўскі застой (які дарэчы працягваецца і дагэтуль). У сваёй кнізе я хацеў адлюстраваць гэтую агульную млявасць, што разлілася тады па творчых калектывах. Хацеў напісаць пра людзей, якія не могуць знайсці выйсця свайму творчаму патэнцыялу. Напісаў: гляджу - атрымаўся сатырычны раман».

Самарэклама на задніку (куды ж без яе, любай?!) абвешчае «Гуано Жар-птіцы» «самай смешнай кнігай гэтага года». Мусіць быць… Прынамсі калі што лепей браць пачытаць на пакуль што ўгрэўныя жнівеньскія пляжы, дык «Гуано».

Майкл Голденков. Гуано Жар-Птицы. Роман. — Минск: Логвинов, 2009. - 426 ст., 500 экз.

Майкл Галдзянкоў – пісьменнік, журналіст і лінгвіст. Аўтар бестселера, дапаможніка па амерыканскім слэнгу «Осторожно: хот-дог!», а таксама папулярна-гістарычнай кнігі «Русь: другая история», у якой даводзіць, што маскоўская вэрсія гісторыі Русі поўная недакладнасцяў і перакручванняў. Аўтар ангельскіх тэкстаў для Паліны Смолавай і гурту «Лявоны». Жыве ў Менску. Любіць раён Грушаўка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць