Эканоміка

Для агароднікаў увялі падатак. Але не для ўсіх 

Для фізічных асоб, якія зарабляюць на продажы прадукцыі з уласнай падсобнай гаспадаркі, увялі падаходны падатак.

Падаходны падатак для агароднікаў складзе 10%. Яго будуць спаганяць у тых выпадках, калі пры праверцы выдаткаў і даходаў чалавек укажа, што набыў маёмасць або зрабіў іншыя буйныя пакупкі за грошы ад продажу прадукцыі з асабістай падсобнай гаспадаркі.

Па такой жа схеме, будуць браць падатак для грыбнікоў і зборшчыкаў ягад.

Падаткавікі раней адзначалі, што пры праверцы выдаткаў і даходаў беларусаў усё часцей сталі атрымліваць тлумачэнні, што буйныя сумы, якія прыцягнулі ўвагу правяральшчыкаў, — гэта даходы ад продажу гародніны, садавіны, мяса або мёду з прысядзібнага ўчастка.

У гэтай сітуацыі чыноўнікі вырашылі абкладаць падаткам такія даходы, калі пры праверцы выдаткаў і даходаў чалавек паказвае такую крыніцу грашовых паступленняў.

Але спаганяць такі збор хочуць з сумы, якая перавысіць 200 базавых велічынь (на сёння гэта 6400 рублёў).

«Пры ўказанні ў рамках правядзення камеральнай праверкі за адпаведнасцю выдаткаў даходам правяраючым згаданых даходаў у якасці крыніц даходаў прапануецца ўвесці механізм іх падаткаабкладання — удакладняюць чыноўнікі. — З мэтай недапушчэння пагаршэння становішча сумленных грамадзян, якія сапраўды займаюцца вырошчваем і рэалізацыяй вышэйпаказанай прадукцыі, прапануецца ўстанавіць мяжу даходу памерам 200 базавых велічынь у год (сёння 6400 рублёў), які вызваляецца ад падаходнага падатку».

Такой жа мяжой 200 базавых вызваляюцца ад падаткаў даходаў тыя, хто займаецца рамеснай дзейнасцю і аграэкатурызмам.

Апублікавалі абноўлены Падатковы кодэкс. Расказваем пра асноўныя змены

Якія новыя падаткі і штрафы прыдумалі беларускія ўлады за год

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць