Усяго патроху

БДУ ўводзіць сістэму анлайн‑аплаты за навучанне

З 5 жніўня БДУ ўводзіць першую чаргу сістэмы анлайн‑аплаты за навучанне.

Як паведамляе прэс‑служба БДУ, цяпер студэнтам для аплаты не трэба падаваць квітанцыі, дагаворы і іншыя дакументы.

Дастаткова толькі прад’явіць у любым аддзяленні «Белінвестбанка» студэнцкі білет ці назваць нумар дагавора.
Поўную інфармацыю пра парадак і тэрміны аплаты адукацыйных паслуг, такіх як навучанне, аднаўленне і пераводы, ліквідацыя акадэмічнай розніцы, студэнты БДУ могуць даведацца праз інтэрнет і ў разлікова‑касавых цэнтрах «Белінвестбанка».

З 1 снежня «Белінвестбанк» плануе даць студэнтам БДУ магчымасць ажыццяўляць аплату за навучанне праз банкаматы і інфакіёскі, а са студзеня 2010 года — праз інтэрнет.

Падобная сістэма аплаты за навучанне ўпершыню ўводзіцца ў беларускім ВНУ. Новай сістэмай пакуль не могуць скарыстацца студэнты трох інстытутаў БДУ: кіравання і сацыяльных тэхналогій (ДІКСТ), бізнесу і менеджменту тэхналогій і тэалогіі. Чакаецца, што новаўвядзенне стане даступным для іх з верасня.

Як адзначаюць у прэс‑службе, дзякуючы новай сістэме працэс аплаты за навучанне стаў больш празрыстым, адкрытым як для студэнтаў, так і для кіраўніцтва ВНУ. Яе ўкараненне стала магчымым дзякуючы сістэме ўліку платных паслуг і аператыўнага ўзаемадзеяння з ЗАТ «Белінвестбанк», якую распрацаваў Цэнтр інфармацыйных тэхналогій БДУ. Сістэма запрацавала дзякуючы спецыяльна ўстаноўленай ахоўваемай тэлекамунікацыйнай лініі з банкам.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі5

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?9

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках27

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні9

У Туркменістане адзін блогер крытыкаваў улады. Неўзабаве знайшлі яго магілу6

На адной з заправак у меню знайшлі тыцкалу ФОТА6

Ці абавязаныя пусціць у аўтобус ці маршрутку з лыжамі і санкамі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі5

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць